Знайсці
04.05.2020 / 16:345РусŁacБел

Жанчына ў Валожынскім раёне падпаліла поле сухой травы. Згарэла паўгектары

25 красавіка загарэлася сухая расліннасць каля вёскі Лаўскі Брод плошчай 0.5 га, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Аказалася, што адна з жыхарак вёскі такім чынам вырашыла пазбавіцца ад сухой травы на полі.

— Я вырашыла падпаліць поле, каб трава не сеялася на мой агарод. Раней я так ніколі не рабіла. І зараз вельмі шкадую аб сваім учынку, — патлумачыла жанчына.

Жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, што выпальванне сухой расліннасці, паржышчавых рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена.

За парушэнне прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 270 да 1080 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера