Знайсці
04.05.2020 / 16:4213РусŁacБел

ЖКГ: Калі зараз адключым ацяпленне, тэмпература ў бальніцах упадзе

«Наша Ніва» спыталася ў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Уладзіміра Лебедзя, чаму ацяпляльны сезон у Беларусі працягваецца ў маі.

«Рашэнне аб адключэнні ацяплення ў Мінску прымаецца ў адпаведнасці з ТКП 388-2012 «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі». У гэтым дакуменце сказана, што мінімальны паказчык тэмпературы паветра на вуліцы павінен пратрымацца на працягу трох сутак у межах 8°C цяпла. Тады ацяпленне можа быць адключана. Пакуль жа было халадней. Зараз у нас амаль паўсюль стаяць аўтаматычныя тэрмарэгулятары, што дазваляе падтрымліваць камфортную тэмпературу ў памяшканнях на ўзроўні 18—20 градусаў. Калі на вуліцах халадней, тэмпература ў батарэях падвышаецца, і наадварот», — адказвае Уладзімір Лебедзь. 

На пытанне, ці звязаны доўгі ацяпляльны сезон з пандэміяй каранавіруса, Уладзімір Лебедзь адказаў: «Калі мы зараз адключым ацяпленне, тэмпература ў тых жа бальніцах упадзе да 16 градусаў. Гэта дрэнна. Таму пакуль ацяпляльны сезон працягваецца».

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930