Знайсці
04.05.2020 / 22:318РусŁacБел

Як у Іспаніі правялі свой «парад», у выніку чаго краіна стала эпіцэнтрам пандэміі 

Напачатку пандэміі каранавіруса еўрапейскія ўрады не вельмі ахвотна ішлі на абмежаванні эканамічнай актыўнасці і адмену масавых мерапрыемстваў.

Так, у Іспаніі 8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень, прайшлі традыцыйныя статысячныя маршы супраць гендарнай няроўнасці. Краінай кіруе кааліцыя сацыялістаў і левых радыкалаў, таму ўрад не стаў замінаць правядзенню акцыі сваіх прыхільнікаў, а міністр аховы здароўя Сальвадо Іла толькі папрасіў не ісці на дэманстрацыю людзей з сімптомамі захворвання.

Падчас дэманстрацыі адзін з удзельнікаў нес плакат з надпісам: «Мачызм забівае больш, чым каранавірус» («Мачызм» — гэта паказная, падкрэсленая мужчынскасць, феміністкі абазначаюць гэтым словам «мужчынскі шавінізм і прагу да дамінавання» —НН).

Сярод высокапастаўленых удзельнікаў маршу былі намесніца прэм’ер-міністра Кармен Кальва, міністр па пытаннях роўнасці Ірэн Мантэра і жонка прэм’ер-міністра Педра Санчэса Бегонья Гомес. Усе трое пазней атрымалі пазітыўны вынік тэста на каранавірус.

Яшчэ тры іспанскія дэпутаты заразіліся паралельна на партыйным мітынгу ўльтраправай партыі Vox.

На каранавірус наогул захварэла асабліва шмат былых і дзейных іспанскіх палітыкаў і дзяржслужбоўцаў, адзначае El Pais.

Запаволеная рэакцыя, боязь забараніць наведванне футбольных матчаў і масавыя мерапрыемствы сталі падставай лідарства Іспаніі ў міжнароднай каранавіруснай статыстыцы.

Для параўнання, іншая сітуацыя назіраецца ў суседняй Партугаліі: гэтая 10-мільённая краіна забараніла ўсе публічныя мерапрыемствы на ранніх стадыях пандэміі.

Сітуацыя з захворваннямі даволі спрыяльная, нягледзячы на адсутнасць вельмі строгага каранціну. Прынамсі, фабрыкі і будоўлі ў краіне могуць заставацца адкрытымі. Важным момантам Партугаліі стала таксама каранавіруснае перамір'е ва ўнутранай палітыцы, на якое ў Мадрыдзе «глядзяць з зайздрасцю і адкрытым ротам», адзначае Politico.

Прадаўцы ў супермаркеце Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com

Змрочным сімвалам іспанскага правалу стала перапрафіляванне будынка выставачнага цэнтра ў Мадрыдзе пад палявы шпіталь, а суседняга Лядовага палаца — пад часовы морг. Каб стрымаць эпідэмію, улады Іспаніі былі ў выніку вымушаныя ў другой палове сакавіка ўвесці проста драконаўскія каранцінныя меры. У краіне паўтара месяца дзецям было забаронена выходзіць з кватэр. Была спыненая ўся неабавязковая эканамічная актыўнасць — не толькі сфера паслуг, але нават будаўніцтва і прамысловасць, якія не адносіліся да харчовага і фармацэўтычнага ланцужкоў. Тым не менш, колькасць ахвяр каранавіруса ў краіне перавысіла 25 тысяч чалавек. Іспаніі спатрэбіліся два месяцы, каб адносна стабілізаваць разгайданую сітуацыю і пачаць адкрываць краіну.

Арцём Гарбацэвіч; карта з Wikimedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930