Знайсці
04.05.2020 / 07:151РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі антыцелы для магчымага стварэння лекаў ад каранавіруса

Канадскія навукоўцы выявілі антыцелы, якія, магчыма, дапамогуць стварыць лекі ад каранавіруса. Пра гэта паведаміў у нядзелю прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо падчас штодзённага тэлезвароту да нацыі, піша tass.ru.

Паводле яго слоў, даследчая дзейнасць па пошуку вакцыны ад каранавіруса, якую фінансуюць канадскія ўлады, пачала даваць першыя вынікі. «Навукоўцы выявілі антыцелы, якія могуць быць выкарыстаныя ў леках для лячэння ад гэтага віруса», — сказаў Трудо.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ўжо ў пачатку ліпеня навукоўцы могуць пачаць тэставаць лекі на людзях. Ён таксама паведаміў, што ўрад выдаткуе кампаніі, спецыялісты якой змаглі выявіць гэтыя антыцелы, на даследаванні дадаткова 175 млн канадскіх даляраў (каля $125 млн).

Раней Трудо заявіў, што Атава накіруе 1,1 млрд канадскіх долараў ($780 млн) на падтрымку даследаванняў па пошуку вакцыны ад каранавіруса і правядзенне маштабнага тэставання насельніцтва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930