Знайсці
03.05.2020 / 18:074РусŁacБел

У Камянецкім раёне ад пнеўманіі памерла 65-гадовая жанчына. Тых, хто забіраў цела, адправілі на ізаляцыю

Любові Будкевіч было 65 гадоў. Раней яна працавала галоўным эканамістам на ААТ «Белавежскі» ў Камянецкім раёне, але апошнім часам была на пенсіі.

Жанчыне стала кепска яшчэ ў канцы сакавіка. З1 сакавіка з ацёкам лёгкіх яе забралі ў Камянецкую раённую бальніцу. А 15 красавіка перавялі ў Брэст. Спачатку ў пульманалагічнае аддзяленне, а потым — у рэанімацыю. Не стала спадарыні Будкевіч 1 мая. Пра гэта «НН» расказаў яе муж Іван.

«У заключэнні аб смерці напісана «нырачная недастатковасць» і «пнеўманія», — кажа Іван Іванавіч. — Калі ўжо яе забралі з Брэста, то пазванілі і сказалі, што тэст на каранавірус быў станоўчы. Загадалі адразу везці на могілкі, дадому нават ніхто завозіў… Усіх, хто вёз цела, адправілі на самаізаляцыю на два тыдні, нават кіроўцу. Учора прыязджалі, бралі мазкі. Гэта добра, што дом прыватны, то можна на вуліцу выйсці, паветрам падыхаць».

«Я не буду сцвярджаць: быў там каранавірус ці не было. Кажу толькі пра тое, што мне сказалі па тэлефоне. Я падпісаў у моргу, што прэтэнзій не маю. Чалавека гэта ўжо не верне», — кажа мужчына. Ён не ўяўляе, дзе ягоная жонка магла заразіцца COVID-19.

«Былі хранічныя захворванні, але навошта іх агучваць», — кажа Іван Будкевіч. У шлюбе яны пражылі 36 гадоў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930