Знайсці
03.05.2020 / 15:1737РусŁacБел

Лукашэнка зрабіў новы прагноз: Нам трэба вытрымаць да пачатку лета

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады падкрэсліў, што ніякай катастрофы з-за каранавіруса няма, але пакуль што нельга расслабляцца.

«Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з божай дапамогай мы неяк справімся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Губернатары на гэта нацэлены. У іх пасяўная кампанія — ужо праблема нумар два. Галоўная праблема — дапамагчы дактарам, міністэрству аховы здароўя ў гэтай працы».

Нагадаем, раней Лукашэнка арыентаваўся на Вялікдзень. «Мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захворвання) знаходзімся на піку [вірусных захворванняў]. Я ўжо малю Бога, каб да Вялікадня гэты пік сышоў уніз», — казаў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера