Знайсці
03.05.2020 / 15:084РусŁacБел

У Брэсце зноў прайшла акцыя пратэсту

У нядзелю 3 мая на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны за некалькі кіламетраў ад горада. Паводле ацэнак праваабаронцаў, удзел у ім узялі некалькі сотняў чалавек, большасць з іх было ў масках, паведамляе Брэсцкая газета.

Адной з асноўных тэм, якія абмяркоўваліся на плошчы, стала знікненне актывістаў Дзмітрыя Андрасюка і Аляксандра Кабанава, якія раніцай павінны былі выйсці з ІЧУ Ленінскага РАУС пасля 15 сутак арышту, але гэтага не адбылося. Сувязі з імі на момант публікацыі не было.

Акрамя таго, на плошчы адбылася спроба правакацыі.

Пасля акцыі пратэсту на плошчы яе ўдзельнікі пайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста да кінатэатра «Беларусь». Яны скандавалі лозунгі: «Не заводу АКБ», «Свабоду актывістам», «Чыноўнікаў на нары», «Генацыд не пройдзе», «Лукашэнка, сыходзь» і іншыя. Такія шэсці праходзяць у Брэсце з 12 красавіка 2020 года.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, адразу пасля акцыі пратэсту людзі ў цывільным затрымалі мужчыну, які падчас шэсця ішоў у пачатку калоны і нёс сцяг Брэста.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера