Знайсці
03.05.2020 / 08:3511РусŁacБел

Заходнія спецслужбы абвінавацілі Кітай у знішчэнні даных пра ўспышку каранавіруса

Кітай наўмысна знішчыў доказы ўспышкі каранавіруса COVID-19, якая адбылася ў горадзе Ухань у канцы мінулага года, паведамляе The Daily Telegraph, спасылаючыся на даклад, падрыхтаваны спецслужбамі ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Урад Кітая ўтойваў любыя навіны аб з'яўленні каранавіруса, такім чынам ставіўшы пад удар іншыя краіны. КНР знішчала доказы правядзення доследаў з COVID-19 у лабараторыях і адмаўлялася даваць біяматэрыялы замежным навукоўцам, якія працавалі над стварэннем вакцыны.

На думку аўтараў даклада, Пекін яшчэ на пачатку снежня мінулага года меў доказы перадачы інфекцыі ад чалавека да чалавека, аднак адмаўляў гэты факт аж да 20 студзеня. Згодна з дакументам, 3 студзеня Нацыянальны камітэт аховы здароўя Кітая даў указанне знішчыць узоры каранавіруса і не друкаваць інфармацыі пра невядомую інфекцыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера