Знайсці
01.05.2020 / 20:152РусŁacБел

Над Арктыкай зачынілася гіганцкая азонавая дзірка

У красавіку над Арктыкай зачынілася асабліва буйная азонавая дзірка, паведаміла прэс-служба Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) у пятніцу, 1 мая, паведамляе dw.com.

©NOAA Ozone Watch

Афіцыйны прадстаўнік СМА Клэр Нуліс на брыфінгу ў Жэневе 1 мая патлумачыла, што вясной бягучага года знясіленне азонавага пласта дасягнула рэкордных узроўняў праз спалучэнне двух фактараў.

«Першы — захаванне ў атмасферы рэчываў, якія знясільваюць азонавы пласт», а другі — метэаралагічныя ўмовы. Сёлета ў стратасферы ў нас была вельмі халодная зіма. Цяпер сітуацыя вярнулася ў нармальнае рэчышча, і дзірка зачынілася», — заявіла Нуліс.

На пытанне, ці было звязана закрыццё азонавай дзіркі з памяншэннем узроўню забруджвання атмасферы падчас пандэміі каранавіруса, Нуліс адказала, што яно «не мела ніякага дачынення да COVID».

Паводле звестак СМА, вясной 2020 года азонавая дзірка над Арктыкай дасягнула «беспрэцэдэнтных памераў», абышоўшы па сваіх габарытах папярэдняга «рэкардсмена» — азонавую дзірку, якая ўтварылася над Арктыкай у 2011 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера