Знайсці
01.05.2020 / 18:3344РусŁacБел

На адзін са званоў Жыровіцкага манастыра нанеслі імёны Лукашэнкі і Пуціна

Пра гэта распавёў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю «КП в Беларуси».

У Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры плануюць узвесці новую 57-метровую званіцу з 12 званамі. Гэты праект фінансуецца банкам ВТБ (Беларусь) пры ўдзеле губернатара Свярдлоўскай вобласці Куйвашава, кіраўнікоў Варонежскай і Наўгародскай абласцей Гусева і Нікіціна.

Ужо завершана будаўніцтва часовай званіцы, дзе да моманту ўзвядзення асноўнай будуць захоўвацца званы, якія былі адлітыя на Варонежскім званочным заводзе ў красавіку.

Пасол паведаміў, што ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва Беларусі, упаўнаважаны па справах рэлігій Леанід Гуляка, Міністэрства культуры, спецыялісты ў галіне аховы помнікаў.

Мезенцаў адзначыў, што інфармаваў аб праекце кіраўніка Беларусі летась восенню. Пасол пацвердзіў, што на вялікім звоне ёсць імёны Лукашэнкі і Пуціна.

«У бронзе раўнапраўна адлітыя словы: «Апякунствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна», — сказаў ён.

Асвячэнне званоў плануецца правесці 20 мая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930