Знайсці
01.05.2020 / 14:3015РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, які вітамін можа дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам

Навукоўцы звязваюць высокі ўзровень смяротнасці ад каранавіруса ў Еўропе з недахопам вітаміну D.

Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі з Фонду бальніцы каралевы Лізаветы і Універсітэта Усходняй Англіі, перадае Science alert.

Навукоўцы прааналізавалі сярэдні ўзровень вітаміну D сярод інфікаваных з 20 еўрапейскіх краін, а затым параўналі лічбы па адноснай колькасці смерцяў у кожнай краіне.

Звычайны статыстычны тэст паказаў, што паміж паказчыкамі існуе дастаткова выразная і пераканаўчая карэляцыя. Так, у групах з больш нізкім узроўнем гэтага вітаміну адбывалася больш смяротных выпадкаў. Гэта нядзіўна, калі звярнуцца да прац больш надзейных, у якіх даводзілася, што здаровы ўзровень вітаміну D можа знізіць рызыку рэспіраторных захворванняў, у прыватнасці грыпу, туберкулёзу, а таксама астмы ў дзяцей.

Акрамя таго, гэты вітамін падтрымлівае ўзровень кальцыю ў касцях. Даследчыкі адзначаюць, што важную ролю ён выконвае яшчэ і ў функцыянаванні імуннай сістэмы. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930