Знайсці
01.05.2020 / 13:291РусŁacБел

У 31-гадовага трэнера футбольнага клуба «Баранавічы» пнеўманія

У трэнера брамнікаў футбольнага клуба «Баранавічы» Іллі Пацэвіча пнеўманія, паведамляе Tribuna. Пацэвіч здаў тэст на каранавірус і чакае выніку.

Ілья Пацэвіч

Дырэктар клуба Аляксандр Зотаў кажа, што астатнія гульцы прайшлі медкамісію, здалі аналізы і зрабілі флюараграфію. Яны здаровыя і працягваюць трэніроўкі.

Сам брамнік, па словах Зотава, адчувае сябе добра. Тэмпература ў яго ў межах нормы.

Кіраўнік аддзела спорту і турызму Сяргей Піваш сказаў, што масавыя мерапрыемствы ў Баранавічах адмененыя, але на рашэнне праводзіць футбол ён паўплываць не можа.

— Ілья Пацэвіч з «Баранавічаў» у бальніцы. Што вы ведаеце пра сітуацыю?

— Я ведаю ад дырэктара клуба, што ў трэнера пнеўманія. Вось і ўсё. Адзінае — гэты трэнер жа былы гулец, я думаў, што ён гуляў у папярэднюю суботу. А, аказваецца, не гуляў, а сядзеў на лаўцы.

— У Баранавічах скасавалі святкаванні 1 Мая і Дня горада, шэсце на 9 Мая, але 2 мая запланаваны футбол…

— Усё так. Рашэннем выканкама адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы. Футбол рэгулюе федэрацыя.

— Вам не здаецца дзіўным, што рашэнне прымае АБФФ? Улады горада спрабуюць мінімізаваць усе рызыкі, а федэрацыя бярэ і праводзіць футбол.

— Я, можа быць, дзесьці згодны з вамі як чалавек. Але як дзяржаўны служачы я вам так скажу: у кожнага служачага ёсць свая зона адказнасці і свая зона задач. Тое, што я не магу рэгуляваць, тое ў маю зону не ўваходзіць. Федэрацыя дае распараджэнне праводзіць чэмпіянат, а мы падпарадкоўваемся і праводзім.

— Але пагадзіцеся, гэта ж вельмі дзіўна, што горад адмяніў усе масавыя мерапрыемствы, а футбол працягваецца.

— Як я магу каментаваць гэта? Без каментароў. Гэта я каментаваць не магу.

— Можа, варта ўсё ж такі спыніць чэмпіянат?

— Я не магу нічога каментаваць, таму што я дзяржслужачы.

Наступны матч каманда павінна правесці другога мая супраць «Івацэвічаў». Клуб выступае ў трэцім па сіле дывізіёне.

Нагадаем, што чэмпіянат Беларусі па футболе з'яўляецца адзіным турнірам у Еўропе, які не адменены праз пандэмію каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930