Знайсці
01.05.2020 / 12:581РусŁacБел

Авіякампанія Ryanair скароціць праз каранавірус тысячы пілотаў і сцюардэс

Авіякампанія-лаўкостар Ryanair абвясціла пра намер скараціць да 3 тысяч супрацоўнікаў у сувязі з «беспрэцэдэнтным крызісам» у авіяцыі, да якога прывяла пандэмія каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамляе РБК.

У справаздачы Ryanair, размешчанай на сайце кампаніі, адзначаецца, што яна не адновіць пералёты ў нармальным рэжыме, як мінімум, да ліпеня 2020 года, а аднаўленне попыту і коштаў да ўзроўню 2019 года зойме не менш за два гады і адбудзецца не раней за лета 2022 года. У першым жа квартале бягучага фінансавага года (красавік — чэрвень 2020) Ryanair плануе выканаць менш за 1% ад звычайнай колькасці палётаў і перавезці 0,5% ад раней запланаванага ліку пасажыраў. Па выніках года ў цэлым пасажырапаток, як чакаецца, будзе на траціну меншы за планавы. 

У сувязі з гэтым Ryanair мае намер пачаць з прафсаюзнымі арганізацыямі кансультацыі пра скарачэнне супрацоўнікаў. У дакуменце падкрэсліваецца, што скарачэнні закрануць усе падраздзяленні авіякампаніі, аднак, у першую чаргу, пілотаў і экіпаж. Акрамя таго, плануецца да аднаўлення пералётаў прыпыніць працу некаторых баз кампаніі ў аэрапортах Еўропы, частку супрацоўнікаў адправіць у неаплатныя адпачынкі, а іншым скараціць зарплаты прыкладна на 20%. 

У адказе асабліва адзначаецца, што скарачэнне заробкаў закране і менеджараў кампаніі. У прыватнасці, кіраўнік Ryanair Майкл О'ліры, чыя зарплата была зрэзаная ўдвая на красавік — травень 2020 года, даў згоду падоўжыць зніжэнне зарплаты да канца фінансавага года, які скончыцца ў сакавіку 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930