Знайсці
01.05.2020 / 13:527РусŁacБел

У Мінску знік помнік Карычу ФОТАФАКТ

На вуліцы Стэфаніі Станюты ў Мінску больш няма помніка сербу Срэтану Карычу. 

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі журналісты «Белсата», якія здымалі ў Мінску праграму-расследаванне «Давайце разбірацца».

Срэтан Карыч — гэта сербскі бізнэсмен, адзін з заснавальнікаў бізнэс-імперыі BK Group, у склад якой уваходзіць кампанія Dana Holdings, што забудоўвае Мінск шматпавярховікамі. 

Пра тое, што ў ахоўнай зоне на беразе Цнянскага вадасховішча з'явіўся помнік Карычу, стала вядома ў лютым. Мінчукі нават сабралі паўтары тысячы подпісаў пад петыцыяй да ўладаў з просьбай патлумачыць, хто ўзгадняў гэты манумент. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930