Знайсці
01.05.2020 / 10:336РусŁacБел

Не толькі антысептык. ЮНІСЕФ агучыў поўны спіс таго, што плануе закупіць на $1,5 мільёна, які збірае ў беларусаў

ЮНІСЕФ заклікае беларускі бізнэс і жыхароў краіны сабраць $1,5 мільёна на дапамогу медыкам. Гэтых грошай, па іх ацэнках, хопіць на 4 месяцы бесперапыннай працы беларускіх бальніц.

Сярод таго, што плануюць паставіць з-за мяжы, — 1,5 мільёна літраў антысептыку. Але яго, па словах валанцёраў, хапае і на нашых прадпрыемствах.

Міжнародны фонд расказаў «Нашай Ніве» пра свае планы больш падрабязна. 

Фота Надзеі Бужан

Вось поўны спіс таго, што плануе закупіць фонд на сабраныя грошы:

• антысептыкі і сродкі асабістай гігіены — 1 500 000 літраў;

• тэст-сістэмы для COVID-19 (у камплекце з расходнымі матэрыяламі для лабараторый) — больш за 100 000 штук;

• прыборы дыстанцыйнага вымярэння тэмпературы — 2100 штук;

• гігіенічныя наборы для маючых патрэбу — 770 тысяч штук;

• ахоўныя маскі — 8 мільёнаў штук;

• халаты ахоўныя — 2600 штук;

• пальчаткі — 370 000 пар;

• рэспіратары — 600 000 адзінак;

• акуляры ахоўныя — 50 000 адзінак;

• шчыткі ахоўныя — 50 000 адзінак;

• касцюмы ахоўныя — 50 000 адзінак;

• камбінезоны ахоўныя — 100 000 адзінак;

• пальчаткі медыцынскія — 10,5 млн адзінак;

• канцэнтратары кіслародныя — 100 адзінак.

«Пачынаючы з мая, ЮНІСЕФ будзе перадаваць частку набытага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны валанцёрам ініцыятывы ByCovid-19 для далейшага размеркавання па медычных установах у каардынацыі з Міністэрствам аховы здароўя», — кажуць у фондзе.

Чытайце. ЮНІСЕФ збірае ў беларусаў грошы, каб закупіць 1,5 мільёна літраў антысептыку. Валанцёры: Больш патрэбны рэспіратары

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930