Даслаць навіну
Знайсці
01.05.2020 / 09:09 2

Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць рэмдзісівіру ў лячэнні каранавіруса

Маштабныя клінічныя выпрабаванні антывіруснага прэпарата рэмдзісівір пацвярджаюць яго эфектыўнасць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй Covid-19, піша Бі-Бі-Сі.

Павялічыць

Даследаванне працягваецца, пакуль падведзены толькі яго папярэднія вынікі. Аднак яны былі дастаткова пераканаўчымі для таго, каб Нацыянальны інстытут алергіі і інфекцыйных захворванняў ЗША (NIAID) зрабіў з гэтай нагоды адмысловую заяву, якая пацвярджае эфектыўнасць прэпарата.

«Даныя сведчаць, што рэмдзісівір аказвае адназначны, істотны, пазітыўны эфект, паскараючы выздараўленне», — заявіў журналістам кіраўнік NIAID Энтані Фаўчы.

У эксперыменце, які пачаўся больш за два месяцы таму, 21 лютага, бяруць удзел больш за 1000 пацыентаў з ЗША, Азіі і Еўропы з пацверджаным дыягназам Covid-19.

Даследчыкі выкарыстоўваюць метад падвойнага сляпога тэставання: хворых дзеляць на дзве групы, у адной з якіх пацыенты атрымліваюць рэмдзісівір (у дадатак да звычайнага сімптаматычнага лячэння), а ў другой — плацэба. Пры гэтым, у якой з груп знаходзіцца той ці іншы канкрэтны пацыент, не ведае ні ён сам, ні яго лекары.

Па папярэдніх звестках, хворыя, якія прымаюць эксперыментальны прэпарат, здаравеюць амаль у паўтара разы хутчэй — у сярэднім за 11 дзён, супраць 15 у пацыентаў з кантрольнай групы.

Ёсць розніца і ў паказчыках смяротнасці, хоць і не такая істотная: у кантрольнай групе памерла 11,6% хворых, у эксперыментальнай — 8%.

Калі канчатковыя вынікі даследавання не будуць моцна разыходзіцца з яго прамежкавымі вынікамі, рэмдзісівір стане першым лекам, які паспяхова прайшоў клінічныя выпрабаванні супраць Covid-19.

Спецыфічнай тэрапіі супраць каранавірусу па-ранейшаму не існуе. Пацыентам аказваюць толькі сімптаматычную дапамогу, гэта значыць барацьба ідзе не з самой інфекцыяй, а з яе праявамі.

«Цяпер у нас дастаткова інфармацыі, каб разгледзець магчымасць у экстраным парадку дазволіць лекарам выкарыстоўваць [рэмдзісівір]», — напісаў у «Твітары» былы кіраўнік Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў Скот Готліб.

Цікава, што літаральна на дзень раней у часопісе Lancet былі апублікаваныя вынікі іншага даследавання па праверцы ўплыву рэмдзісівіру на каранавірус. Эксперымент праводзіўся ў Кітаі і быў завершаны з процілеглым вынікам: эфектыўнасць прэпарата даказаць не ўдалося.

Аднак эксперты адзначаюць, што кітайскае даследаванне, праведзенае ўсяго на 237 пацыентах, не з'яўляецца дастаткова рэпрэзентатыўным, каб рабіць падобныя высновы. Эксперымент нават прыйшлося датэрмінова спыніць — у прыватнасці, праз недахоп удзельнікаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Мікалай Варонін, Бі-Бі-Сі

2
Павел Ас / адказаць
01.05.2020 / 11:35
Калі захварэю, абавязкова напішу ліст у Міністэрства аховы здароўя, што жадаю удзельнічаць у эксперементальным лячэнні. Другіх варыянтаў атрымаць гэты прэпарат у Беларусі не будзе :(
2
Зiма / адказаць
01.05.2020 / 20:20
А нашай акадэмii навук трэба не у шапку спаць, а правесьцi дасьледвання, пацвяржаючыя эфектыуеасьць настойкi баярышнiка супраць халеры гэтай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31