Даслаць навіну
Знайсці
01.05.2020 / 10:46 20

Хто спыніць дзёрзкіх случчакоў? Пытанні сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Кожны тур сёлетняга футбольнага чэмпіянату не перастае нас здзіўляць. Тры з чатырох фаварытаў сезона дагэтуль у другой палове табліцы, а на яе вяршыні — сціплы «Слуцк», які і забівае больш за ўсіх, і выдае проста вогненныя матчы.

Разам з Букмекерскай канторай Леон мы працягваем асвятляць найлепшы футбольны чэмпіянат у свеце.

Павялічыць

Проста параўнайце: летась случчакі здолелі набраць 13 балаў толькі ў чатырнаццатым туры, а забілі 12 мячоў яшчэ праз два матчы. Як жа скон сытых часоў разам з міжнароднай падтрымкай зматываваў каманду!

Павялічыць

«Слуцк» змог вырваць перамогу ў самым канцы матчу з «Белшынай». Фота: СФК «Слуцк»

Што да падзей мінулага тура, то ў ім не адбылося сенсацый. Хіба толькі «Шахцёр» нечакана ўпэўнена перагуляў чэмпіёнаў у Брэсце. Яшчэ можна адзначыць, што «Тарпеда-БелАЗ» у сумнай безгалявой гульні падзяліў балы яшчэ з адной брэсцкай камандай, а «Мінск» здабыў упэўненую перамогу ў Мазыры.

Таксама па выніках гульнявога тыдня ў табліцы сфарміраваліся некалькі аўтсайдараў. «Белшына» і «Смалявічы» адсталі ад астатніх каманд на 5 і 4 балы адпаведна. Калі пра бабруйскую каманду можна сказаць, што ім банальна не шанцуе, то каманда са Смалявічаў пакуль выглядае іншародным целам, якое гуляе не ў сваім горадзе ды і дэманструе футбол, якім складана прывабіць заўзятара.

Вось як скончыліся матчы шостага тура:

  • «Смалявічы» — «Дынама-Мінск» 1:3 (73, Гарапеўшэк (аг) — 7, Бахар; 40, Шыкаўка (п); 69, Шыкаўка)
  • «Нёман» — «Энергетык-БДУ» 3:0 (67, Кадзімян; 72, 82, Забелін)
  • «Славія» — «Мінск» 1:3 (79, Жук — 30, Грыбоўскі; 46, Яроцкі; 83, Арцём Васільеў)
  • «Гарадзея» — БАТЭ 0:2 (73, Драгун; 90+3, Сарока)
  • «Дынама-Брэст» — «Шахцёр» 0:2 (25, Вітус (аг); 67, Лісаковіч)
  • «Слуцк» — «Белшына» 3:2 (20, 87, Мухамед; 35, Сярдзюк — 44, Ковель; 52, Бардукоў)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Рух» 0:0 
  • «Іслач» — «Віцебск» 2:0 (37, Камароўскі (п); 55, Янсанэ)

Што нас чакае ў сёмым туры?

«Смалявічы» — «Энергетык-БДУ»

Пасля трох вікторый у першых трох турах у «студэнтаў» наступіла такая ж серыя з паразаў, якая адкінула іх на восьмы радок табліцы.

Сустрэча з адной з найгоршых каманд лігі на сёння — неблагі шанец, каб нарэшце палепшыць становішча каманды. Але месца ў табліцы не павінна расслабляць, яшчэ шмат тураў наперадзе.

Прагноз «НН»: «Энергетык» не саступіць.

«Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ»

Наступіў май, і згодна з рашэннем АБФФ матчы вышэйшай лігі мусяць праходзіць на натуральным газоне. Таму гульня мінчукоў і жодзінцаў адбудзецца на архаічным «Трактары», а не на ўтульным «Камвольшчыку».

«Мінск» змог скарыстацца кадравымі і турнірнымі праблемамі «Славіі» і перарваць трохматчавую серыю з паразаў. Эксперты лічаць, што перамога гаспадароў крыху больш імаверная ў матчы з адным з лідараў.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Рух» — «Гарадзея»

Сустрэча адных з самых невідовішчных клубаў лігі. На рахунку «Руха» ўсяго 2 забітыя мячы ў шасці матчах, у «Гарадзеі» — на 1 гол больш.

Дагэтуль каманды сустракаліся толькі аднойчы, і тое — у таварыскім матчы ў гэта міжсезонне. Тады выйгралі гарадзейцы. Пабачым у суботу, хто пераможа ў першай афіцыйнай сустрэчы.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Дынама-Мінск» — «Слуцк»

У першай гульні пад кіраўніцтвам Леаніда Кучука «дынамаўцы» ўпэўнена перагулялі «Смалявічы». Цяпер супернік больш сур'ёзны — лідар табліцы, за якім стаіць вялікая міжнародная фанацкая супольнасць.

Павялічыць

Котка паўдзельнічала ў гульні «Смалявічаў» і мінскага «Дынама». Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Нягледзячы на сёлетнія расклады, «Дынама» застаецца адназначным фаварытам суботняй гульні. Але здавацца случчакі дакладна не збіраюцца, характар яны ўжо паказалі ў матчы з «Белшынай».

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Белшына» — «Дынама-Брэст»

У сераду берасцейцы прабіліся ў фінал Кубка Беларусі. Пасля хатніх 2:0 у Салігорску ўсё складвалася ідэальна для Брэста: у першым тайме «дынамаўцы» забілі двойчы, але ў другім «Шахцёр» ледзь не зрабіў цуд. Салігорцы забілі чатыры мячы, але не хапіла яшчэ аднаго для выхаду ў фінал. 

Пасля кубкавага трылеру «Дынама» накіроўваецца ў Бабруйск, дзе ўпершыню з 2016 года згуляе з «Белшынай». Тады пад'ём берасцейцаў толькі пачынаўся.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Віцебск» — «Славія»

У «Славіі» вельмі складаны перыяд. Каманда з Мазыра прайграла дзве апошнія гульні ў чэмпіянаце і вылецела з Кубка, саступіўшы БАТЭ ў другім матчы паўфінала. Да ўсяго дадаліся і траўмы асноўных гульцоў каманды.

Цяпер мазырчукоў чакае далёкі выезд да «Віцебска», які, прайграўшы «Іслачы», выпаў з тройкі лідараў. Каб прэтэндаваць на медалі, трэба карыстацца праблемамі суперніка.

Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».

БАТЭ — «Нёман»

Барысаўцы ў апошніх чатырох турах набралі 10 балаў і наблізіліся да першага радка табліцы на адлегласць адной перамогі. Упэўненасці ў сваіх сілах мусіў бы дадаць і выхад у фінал Кубка.

У «Нёмана» з настроем таксама ўсё акей — каманда ўпэўнена разграміла «Энергетык» і паднялася ў сярэдзіну табліцы. Каб там замацавацца, трэба працягваць набіраць балы.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ. 

«Шахцёр» — «Іслач»

Цягам апошняга тыдня «Шахцёр» двойчы перагуляў брэсцкае «Дынама»: спачатку ў Брэсце, а потым дома. Але апошні матч не дадаў станоўчых эмоцый ні гульцам, ні заўзятарам, бо «гарнякі» выбылі з Кубка.

Павялічыць

Фота: ФК «Шахцёр».

На чарзе ў каманды Вернідуба, якая займае пакуль толькі 10 месца, сустрэча з «Іслаччу», у складзе якой ёсць гульцы, для якіх матч у нядзелю стане звышпрынцыповым. Цікава будзе паназіраць, як сябе пакажуць Павел Рыбак і Мікалай Януш.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць. 

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Павялічыць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Піліп Каваленка

0
Жвір / адказаць
02.05.2020 / 21:22
Литао, zaūvažcie, čym mienš uvahi da bielaruskaha futbola z boku ūladaū -  tym šparčej jon razvivajecca i stalieje ! I biaz durnych hrošaū pry hetym ! Miarkuju, što kali b nie toj kitajski virus, dyk hety siezon byū by rekordnym pa naviedvaļnasci matčaū zaūziatarami.

I naadvarot, usio, da čaho dakranajecca "Pramianisty" -  zahinajecca dy hibieje ! Usio pacviaržajecca žycciom...

0
Литао / адказаць
03.05.2020 / 00:09
Жвір, Согласен.
0
Жвір / адказаць
03.05.2020 / 18:06
Литао,
.судьи у нас "оригиналы".. Такие похожие в Индонезии судят.
Huļnia ū Viciebsku pac`vierdzila heta... :)
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30