Знайсці
30.04.2020 / 07:444РусŁacБел

Навукоўцы: Каранавірус можа заставацца глыбока ў лёгкіх тых, хто выздаравеў

Пацыенты, якія перахварэлі на COVID-19 і ўжо выпісаныя з бальніцы, могуць па-ранейшаму несці глыбока ў лёгкіх часцінкі каранавіруса. Такая рэшткавая інфекцыя не можа быць выяўленая падчас звычайных тэстаў, сцвярджае група кітайскіх навукоўцаў.

Іх даследаванне, пра вынікі якога паведамляе ў чацвер газета South China Morning Post, можа праліць святло на тое, чаму некаторыя ачунялыя пацыенты пасля зноў прызнаюцца інфікаванымі, піша tass.ru.

«Наша праца — гэта першае сведчанне ў галіне паталогіі аб рэшткавым вірусе ў лёгкіх пацыента, у якога тэсты тры разы запар аказваліся адмоўнымі», — гаворыцца ў матэрыяле медыкаў, узначаленых доктарам Бянь Сіу з армейскага медыцынскага ўніверсітэта горада Чунцын.

Яны даследавалі выпадак 78-гадовай пацыенткі, якая была шпіталізаваная з COVID-19 і прайшла курс лячэння, па выніках якога тэсты (на аснове аналізу мазкоў з насавой і ротавай поласці) былі тры разы запар адмоўныя. Абследаванне метадам камп'ютарнай тамаграфіі таксама паказала значнае паляпшэнне стану пацыенткі, аднак на наступны дзень яна нечакана памерла ад сардэчнага прыступу.

Ускрыццё і праведзенае даследаванне пад электронным мікраскопам выявілі сляды часціц каранавіруса ў глыбокіх тканках лёгкіх. Пры гэтым прыкметы віруса адсутнічалі ў тканках печані, сэрца, кішэчніка і ў касцяным мозгу. Кітайскія медыкі, якія апублікавалі вынікі сваёй працы ў навуковым часопісе Cell Research, канстатавалі, што схаваныя штамы ў лёгкіх у той жа час не выклікалі ніякіх відавочных сімптомаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930