Даслаць навіну
Знайсці
28.04.2020 / 11:40 2

Вядучыя кінафэстывалі свету пакажуць новыя фільмы на YouTube

Кінафестываль «Трайбека» і YouTube ад 29 мая да 7 чэрвеня правядуць анлайн-фестываль. У праграме фільмы з Канаў, Венецыі, Таронта, Лакарна і з іншых кінафорумаў, піша rbc.ru.

Праграму анлайн-кінафестывалю We Are One абвесцяць у найбліжэйшыя дні.

 

Арганізатары абяцаюць ахапіць каталог 20 сусветных кінафорумаў, у тым ліку Берлінскі, Канскі і Венецыянскі кінафестывалі, паказы ў Нью-Ёрку, Лондане і Таронта, а таксама праграму фестывалю «Сандэнс». Усе фільмы можна будзе паглядзець бясплатна на YouTube.

Мерапрыемства дапаможа сабраць сродкі на патрэбы партнёраў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія дапамагаюць медработнікам і супрацоўнікам службаў жыццезабеспячэння ў перыяд пандэміі.

Лічбавы фармат не стане паўнавартаснай заменай кінафестывалям, якія арганізатары спадзяюцца правесці пасля заканчэння пандэміі.

«Мы ганарымся, што разам з нашымі партнёрамі бяром удзел у анлайн-фестывалі і можам прыцягнуць увагу да сапраўды незвычайных фільмаў і дазволіць гледачам выпрабаваць выключнасць гісторый з усяго свету, а таксама пазнаёміцца ​​з людзьмі, якія стаяць за імі», — кажуць кіраўнікі Канскага фестывалю П'ер Лескюр і Т'еры Фрэмо.

У канцы сакавіка Канскі кінафестываль, які павінен быў прайсці з 12 па 23 мая, перанеслі з-за пандэміі каранавіруса на нявызначаны тэрмін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Orwell's Nightmare / адказаць
28.04.2020 / 16:50
Ці ёсць інфармацыя, на якія фестывалі заяўлены "Купала"? Можа ў ютубе глянем задоўга да лістападаўскай прэм'еры ў Менску, дзякуючы гэтаму праекту.
0
Дед Мороз / адказаць
29.04.2020 / 00:57
Чоценька!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30