Даслаць навіну
Знайсці
26.04.2020 / 16:58 37

Мінчук прапанаваў новы дызайн адрасных таблічак ФОТА

Мінскі дызайнер Ігнат Плотнікаў працуе ў IT-кампаніі і час ад часу для душы робіць розныя праекты, звязаныя з паляпшэннем візуальнага асяроддзя Мінска і Беларусі. Сёння дызайнер прадстаўляе свой варыянт аншлагаў (адрасных таблічак) для Мінска. Пра дызайн-рашэнне напісаў інтэрнэт-часопіс пра Мінск citydog.by.

Дызайнер заўважыў, што ў Мінску на дамах вісяць розныя таблічкі, вельмі розныя: «Я не магу зразумець, чаму нумар дома і назва вуліцы напісана зусім розным шрыфтам. Чаму ў назвы ёсць засечкі, а ў нумара няма? І чаму доўгая назва набрана такім вузкім шрыфтам, як быццам яго проста механічна сціснулі?» — дзівіцца Ігнат. 

Павялічыць

Ён распавёў, чым натхняўся пры стварэнні новых адрасных паказальнікаў:

— Старымі светлымі і цёмнымі савецкімі таблічкамі, якія яшчэ можна знайсці на некаторых будынках і на старых фотаздымках. Напэўна, многія памятаюць белыя таблічкі з сінім шрыфтам, а некаторыя маглі заўважыць і яшчэ больш старыя і рэдкія — цёмныя прыклады, як на плошчы Перамогі.

Павялічыць

Фота старых мінскіх таблічак. Крыніцы: Onliner.by, alamy stock photo, невядомыя крыніцы

— Для сваіх таблічак я абраў форму простага прамавугольніка, для выразнасці дадаў «вушкі», каб мацаваць да сцяны, — прадстаўляе свой праект Ігнат. — Таблічка плоская і металічная і выконваецца ў 4 асноўных памерах, дзякуючы чаму кароткія і доўгія назвы вуліц глядзяцца аднолькава гарманічна.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

У верхняй частцы таблічкі напісаны нумары дамоў злева і справа, каб дапамагчы чалавеку зарыентавацца і выбраць кірунак.

Для таблічак абраны шрыфт падвышанай чытэльнасці FF DIN (Alternate), створаны ў першай палове ХХ стагоддзя і шмат разоў дапрацаваны і дапоўнены. Дарэчы, разнавіднасць менавіта гэтага шрыфта выкарыстоўваецца на нашых аўтамабільных нумарных знаках.

Павялічыць

На таблічках у цэнтры горада і месцах, цікавых для замежнікаў, дададзеная транслітарацыя.

Павялічыць

На дамах у пачатку вуліцы можна размясціць інфармацыю пра чалавека або падзеі, у гонар якога ці якой названая вуліца.

Асобную ўвагу трэба надаць размяшчэнню таблічкі і нумара на будынку. Таблічка павінна быць размешчана на бачным месцы з боку вуліцы і гарманічна ўпісвацца ў архітэктуру будынка: напрыклад, пасярэдзіне паміж краем будынка і аконным праёмам. Яна павінна быць прымацаваная так, каб чалавеку не трэба было высока закідаць галаву.

Павялічыць

Адрасная таблічка схаваная за калонай на будынку на Незалежнасці, 84а

Як цяпер, як за мяжой — і як магло б быць у Мінску 

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

— Я з радасцю падару праект Мінгарвыканкаму, калі ён ім цікавы, — запэўнівае Ігнат.

citydog.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
ЯНКА / адказаць
27.04.2020 / 16:11
★ Пры такіх памерах паўсюль трэ' будзе ўсталёўваць стацыянарныя тэлескопы ці біноклі як на аглядальных пляцоўках. Каб неястрабінавокія маглі таксама «зрэць», дзе «пляц імені героя Пучыгладдзэ», «вуліца Катлетакіеўская» альбо «завулак Шарыказаролікападшыпнікаўскі». ★
1
Common Sense / адказаць
28.04.2020 / 04:09
Чарот, добрый дзень. Дызайн гэта творчае працесс, патрэбны новыя ідэі і разняволеннасць, самавыяўленне і не стандартызацыя. Спадзяюся што я адказаў на ваша пытанне
0
HENRIK KWINTA / адказаць
28.04.2020 / 09:47
Палкоўнiк Зэман.,адпавядаюць цяперашнему часу,кали гзтае калгаснае ... яшчэ будзе даваць парады медыкам ды народу,то гэтыя таблички будуць нагадваць астаушымся у жывых што и тут калисци жыли людзи.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30