Знайсці
23.04.2020 / 15:50РусŁacБел

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Budzma

У яго ўвайшлі 3 кнігі:

Данута Бічэль-Загнетава «Гускі вяртаюцца». Выдавецтва «ЮрСаПрынт», Гродна.

Вольга Гапеева «Чорныя макі». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.

Андрэй Хадановіч «Школа травы». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Цырымонія ўзнагароджання, на якой будзе названы пераможца прэміі, адбудзецца анлайн (дзень і час удакладняюцца). Пераможца прэміі атрымае грашовы прыз.

У журы прэміі Наталлі Арсенневай сёлета ўвайшлі: паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук, выкладчыца сусветнай літаратуры Вольга Гронская, паэт, літаратуразнаўца, архівіст, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, выкладчыца Анжэла Мельнікава, паэтка, бард, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Лера Сом.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930