Знайсці
31.03.2009 / 15:108РусŁacБел

З пагардаю секунды не ўспрымай

    З пагардаю секунды не ўспрымай.
    Час прыйдзе – скончыш з прымхамі сумнеўнымі.
    Ля скроняў посвіст куляў параўнай
    з нястрымнымі, імклівымі імгненнямі...
Сяргей Балахонаў пераклаў на беларускую знакамітыя «Мгновения» Роберта Раждзественскага.

Сяргей Балахонаў пераклаў на беларускую знакамітыя «Мгновения» Роберта Раждзественскага.

    З пагардаю сэкунды не ўспрымай.
    Час прыйдзе – скончыш з прымхамі сумнеўнымі.
    Ля скроняў посьвіст куляў параўнай
    зь нястрымнымі, імклівымі імгненьнямі.

    Імгненьні абяртаюцца ў гады,
    імгненьні абяртаюцца стагодзьдзямі,
    ажно я ўсьведамляю незаўжды,
    што ў кожнага імгненьня ёсьць адрозьненьні.

    У кожнага імгненьня ўласны сэнс,
    уласныя званы, свае адметнасьці.
    Імгненьні – цяжар тых, хто спляміў чэсьць.
    Хтось абняславіцца, хтось абясьсьмерціцца.

    З імгненьняў драбязы сатканы дождж.
    Звычайная вада зь нябёс струменіцца.
    Здараецца шмат год чакаць, нябож,
    пакуль з сваім імгненьнем перастрэнешся.

    Вялікім яно будзе, як глыток,
    глыток вады, падчас сьпякоты летняе.
    А зрэшты, штоімгненьне і штокрок
    трымайся абавязку свайго ўпэўнена.

    З пагардаю сэкунды не ўспрымай.
    Час прыйдзе – скончыш з прымхамі сумнеўнымі.
    Ля скроняў посьвіст куляў параўнай
    зь нястрымнымі, імклівымі імгненьнямі.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

balachon.livejournal.com, Гомель

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера