Знайсці
31.03.2009 / 13:59РусŁacБел

Алесь Няўвесь. Частка 2.

Калі вы любіце «Сказ пра Лысую гару» або «Ідзіот, самы настаяшчы», другая кніга Алеся Няўвеся «Адлуп» — для вас.

Цягам году на старонках «Свободных Новостей» Няўвесь даваў сатырычную справаздача аб глупствах і палітычных падзеях, якія налучылі краіну. Пра шведскага веласіпедыста, якога абрабавалі ў Маладзечне, пра адмену «залатой акцыі», пра апафеозныя «Дажынкі» ў Воршы, пра незвычайную істоту, якая бегае па беларускіх лясах і вёсках, пра класікаў беларускай літаратуры, які выкінулі з школьнай праграмы, пра «авіяналёт» на дачны пасёлак побач з «лініяй Сталіна»... Яшчэ памятаеце? Як не, то маеце нагоду прачытаць пра іх у паэтычным пераламленні Няўвеся.

Айчынная літаратура пачала сваю адроджаную хаду менавіта з сатырычных вершаваных паэм-фельетонаў, «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». У краіне, дзе пераход на персаналіі ў фельетоне пагражае крымінальнай справай, а сатырычныя творы па-ранейшаму абгорнутыя ў эзопаву мову баек, гумарыстычныя паэмы маюць сталы попыт. Усё гэта, без усякай сувязі з літаратурнымі вартасцямі саміх твораў, наганяе пытанне, што, грамадства захрасла ў сваім развіцці ў ХІХ стагоддзі?

Лявон К.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера