Даслаць навіну
Знайсці
4
Казік / адказаць
24.04.2020 / 01:30
Прыбярэцца Ленін і іншыя камуністыя з нашых вачэй і назваў вуліц - і мы супакоімся і будзем без празмерных эмоцый разглядаць іх як іншых гістарычных асоб. Вярнецца беларуская мова як адзіная дзяржаўная - не будзем так хваравіта рэагаваць на нацыянальныя пытанні.
Гэта добра, калі нам баліць – значыць мы яшчэ жывыя. Калі боль ужо не адчуваецца, справа дрэнь
10
Брыдкая пачвара / адказаць
24.04.2020 / 12:01
Казік—і замест аднаго стварыць другі міф. Нібыты знесшы помнікі Леніну зажывем добра. Можна папытацца пра гэту ў украінцаў, як яны зажылі шчасліва , пераменаваўшы вуліцы з Леніна на Бандэру.
2
нештавед / адказаць
24.04.2020 / 22:06
...ён [антыкамунізм] ужо вычарпаў свой прагрэсіўны патэнцыл і ягонае месца — на сметніку гісторыі.
Пакуль жывы камунізм, датуль нікому не ўдасца закінуць антыкамунізм на сметнік. Гэта нармальная барацьба ідэй. А ўвогуле кажучы, дзеля таго, каб не пырскаючы слінаю, спакойна, цвяроза, узважана прааналізаваць савецкі сацыялістычны перыяд у Беларусі, трэба перш за ўсё адрадзіць фактычны суверэнітэт, незалежнасць Беларусі. Нездарма Беларусь называюць апошнім запаведнікам сацыялізму. Калі прыняць да ўвагі, што ўся Беларусь застаўленая сотнямі (калі не тысячамі) бронзавых, чыгунных ды гіпсавых Ленінаў, дык ствараецца ўражанне, што да ленінскіх часоў ні беларускае дзяржавы, ні саміх беларусаў увогуле не існавала.

https://nn.by/?c=ar&i=250493









3
Мордехай В. / адказаць
24.04.2020 / 23:24
Немцы выкінулі нацызм - і ўсё ў іх добра. І нам трэба выкінуць камунізм і камуністаў у беспаветраную прастору.

Камунізм - тэрарыстычная антыгуманная дактрына, якой ня месца ў нашай цывілізацыі. Усе яе прыхільнікі - паскуды, што абяляюць генацыд мільёнаў дзеля "светлай ідэі". Няма аніякай ідэі. Гэта міф.

Ёсць толькі барацьба за тое, каму належаць актывы. Камуністы хочуць, каб усё належала партактыву, а астатнія былі іх рабамі. А хто нязгодны - на паля смерці.

Пакажыце адваротны прыклад... Што няма? І быць ня можа. Чытайце свайго Маркса, ён там усё ж напісаў. Захапіць сродкі вытворчасці ў тых, каму належаць сёння, і ўсталяваць сваю палітычную дыктатуру - увесь ваш камунізм. Алес.
0
Пячкова / адказаць
25.04.2020 / 09:14
А чаму ў ката на фота назва кнігі не супадае з аўтарам? Чарнышэўскі павінен быць.
1
Valadzimir / адказаць
25.04.2020 / 18:15
[Рэд. Выдалена]
6
Valadzimir / адказаць
25.04.2020 / 18:40
// нештавед пісаў 24.04.2020 / 22:06 ... А ўвогуле кажучы, дзеля таго, каб не пырскаючы слінаю, спакойна, цвяроза, узважана прааналізаваць савецкі сацыялістычны перыяд у Беларусі, трэба перш за ўсё адрадзіць фактычны суверэнітэт, незалежнасць Беларусі... // ........................................................................................................................
Прабачце, як можна адрадзіць тое, чаго ніколі не было!? Ізноў нагадаю, што да 1991 году ніякай суверэннай незалежнай Беларусі НЕ існавала! Магчыма, пад гэтай нібыта ранейшай "незалежнай суверэннай Беларуссю" Вы, як і іньшыя беларускія нацыянал-фальсіфікатары гісторыі, маеце на ўвазе Вялікае Княства Літоўскае?? Гы-гы. Таксама йзноў нагадаю, што ні дзяржаўнай юрыдычна-прававой правапераемнасьці паміж ВКЛ і РБ, ні грамадзкай духоўна-ментальнай пераемнасьці паміж літвінамі і беларусамі НЕ існуе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера