Знайсці
22.04.2020 / 07:2510РусŁacБел

Вірусолагі назвалі адзіны несумненны шлях перадачы каранавіруса

Навукоўцы з нямецкага Інстытута вірусалогіі і даследаванняў у галіне ВІЧ ва Універсітэце Бона ў выніку даследавання каранавіруса высветлілі, што практычна адзіны спосаб заразіцца — гэта доўгія і блізкія зносіны з хворым на COVID-19. Пра гэта заявіў кіраўнік інстытута Хендрык Штрэек, піша rbc.ru.

Вірусолагі на працягу апошніх тыдняў правялі маштабнае даследаванне ў нямецкім горадзе Хайнсберг, дзе было выяўлена больш за 1,4 тыс. хворых на каранавірус і зафіксавана 46 смерцяў.

Навукоўцы не змаглі знайсці прыкмет жывога віруса на паверхнях прадметаў. «Калі мы бралі ўзоры з ручак дзвярэй, тэлефонаў або туалетаў, то не змаглі на іх аснове культываваць вірус у лабараторыі», — паведаміў Штрэек.

У выніку ў інстытуце прыйшлі да высновы, што верагоднасць захворвання ад кантакту з прадметамі вельмі малая. «Сур'ёзныя ўспышкі інфекцыі заўсёды былі вынікам таго, што людзі на працягу доўгага перыяду часу былі блізка адно да аднаго», — сказаў кіраўнік нямецкага інстытута.

Да падобнай высновы раней прыйшоў вірусолаг Крысціян Дростэн з берлінскага ўніверсітэта Charité. Ён заявіў, што каранавірус вельмі адчувальны да высыхання на паветры. Таму ледзь не адзіным спосабам заразіцца з'яўляецца кропельны шлях пры непасрэдным кантакце з носьбітам інфекцыі.

Раней у красавіку галоўны пазаштатны эпідэміёлаг Расіі Мікалай Брыко заявіў, што каранавірус у паветры ў большасці выпадкаў гіне за паўгадзіны, максімум — за тры гадзіны. Таму ён не можа перамяшчацца ў паветры і выклікаць масавае заражэнне людзей. Брыко растлумачыў, што вірус перадаюць адно аднаму людзі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930