Знайсці
20.04.2020 / 23:0437РусŁacБел

Меркаванне: Каранавірус паказаў, што ніякага дыктатара ў Беларусі няма

Нейкі дурань назваў калісьці Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы. Зразумела, ён не апошні, не трэба Еўропу раней часу хаваць. Разбяромся цяпер з «дыктатарам».

Галоўная перавага дыктатуры ў параўнанні з калегіяльным кіраваннем — хуткасць рэакцыі. Дыктатар можа, грэбуючы доўгім механізмам узгадненняў і зацвярджэнняў, адказаць на пагрозу аднаасобна і аператыўна. Іншае пытанне, наколькі правільныя будуць дзеянні, наколькі адэкватныя сітуацыі. Тут усё залежыць ад інфармаванасці і інтуіцыі дыктатара, а таксама ад калектыўнай кампетэнтнасці і дысцыпліны выканаўцаў…

Што было ў нас, калі жыццё запатрабавала дыктатуры для адэкватнага адказу на эпідэмічную пагрозу?

Межы нашы закрылі нам суседзі. Ізаляваліся грамадзяне самі, праўдамі і няпраўдамі сыходзячы ў адпачынкі і на бальнічныя. І не пусціўшы ў навучальныя ўстановы дзяцей. Інфармуюць адзін аднаго таксама самі праз сацыяльныя сеткі, бо афіцыйную інфармацыю ні ў актуальнасці, ні ў дакладнасці не западозрыш.

Што засталося дыктатару? Павіншаваць народ з Вялікаднем ды падзякаваць Госпаду чарговы раз, што мудра паслаў Беларусі такога слаўнага пастыра, лекара і аратага ў адной пакорнай асобе. На якога кожны сабака з падваротні брэша, але потым чамусьці ляніва паўзе падтрымаць на выбары.

Не ведаю, ці патрэбны Беларусі дыктатар. Вельмі ў гэтым сумняваюся. Але тое, што цяпер без яго абышліся і што яго ў рэальнасці няма, падзеі паказалі з усёй відавочнасцю.

Даслаў Мікіта Ванін, Наваполацк

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930