Даслаць навіну
Знайсці
7
любите родину мать вашу / адказаць
20.04.2020 / 13:08
у Швэцыі, як і Беларусі, людзі пакінутыя сам-на сам з каранавірусам. улада там маўкліва пазірае з боку. у Беларусі - не маўкліва. яшчэ нават і зьдзекуецца. тады відаць, трэба зайздросьціць швэдам?...
0
кронан / адказаць
20.04.2020 / 13:29
Якая цудоўная мова ў спадарыні амбасадаркі)
У нас у бальшыні школьнікаў нашмат горш, чым у гэтай грамадзянкі Швэцыі.
0
Хэльвіг / адказаць
20.04.2020 / 14:10
Вось гэта ровень і кляса! Я нават па-добраму пазайдросьціў швэдам, што ў іх такія разумныя амбасадаркі й амбасадары, якія размаўляюць і чытаюць на нашай мове, амаль што як на роднай. Здымаю капялюш перад сп-й К. Юханесан. P.S. Чамусьці мне прыгадалася гісторыя з маім знаёмым славакам, якая здарылася гадоў 10 таму ў Вільні. Ён і яшчэ некалькі чалавек з Чэхіі й Славаччыны вывучалі там летувіскую мову на спэцыяльных курсах для замежнікаў. Таксама ён цікавіўся беларускай мовай і таму пераканаў сваіх калегаў і калежанак наведаць Беларусь. І вось яны прыйшлі ў нашую амбасаду, першай мовай, на якой яны спрабавалі кантактаваць, была летувіская, што лягічна, бо амбасада ў Вільні. Але на іх чакала "мілая неспадзяванка", т.ш. у нашай амбасадзе ніхто не размаўляў па-летувіску. Але гэта быў толькі пачатак, бо славакі й чэхі (а гэта былі студэнты і студэнткі з розных ВНУ) безпасьпяхова спрабавалі размаўляць з супрацоўнікамі амбасады па-ангельску, нямецку і французску, я ўжо не кажу пра чэскую ды славацкую мову. Таксама мой знаёмы спрабаваў нешта казаць па-беларуску, але іх чакала фіяска, бо супрацоўнікі нашай амбасады размаўлялі толькі на адной мове - па-расейску. Тады для майго знаёмага гэта быў сапраўды культурны шок, ён ніяк не мог зразумець, як супрацоўнікі пасольства могуць працаваць у нейкай іншай краіне, абсалютна не валодаючы не толькі мовай гэтай краіны, але таксама ніводнай сьвятовай і плюс роднай.
0
любите родину мать вашу / адказаць
20.04.2020 / 14:23
кронан, наўрадці так? у беларускай мове амбасадаркі ўсё ж адчуваецца руская падстава. напрыклад - даречі" (кстаті). калі зацяты беларус скажа выключна - "дарЭчы". але ж і такое заслугоўвае павагі. і дае 100 пунктаў форы некаторым асобным ва ўладзе Беларусі
0
кронан / адказаць
21.04.2020 / 01:45
любите родину мать вашу,
Ты відаць не чуў страшэнны расейскі акцэнт у бальшыні нашых школьнікаў, калі яны спрабуюць гаварыць па-беларуску.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера