Даслаць навіну
Знайсці
21.04.2020 / 15:13 25

«Вы зразумелі, чаму я не рвуся вешаць на балконе транспарант «Дзякуй медыкам». Горкі ліст з Мінска

«Вось вам мая гісторыя, фіналу якой пакуль ніхто не ведае, — напісаў у «Нашу Ніву» наш чытач з Мінска Пятро Жвірбля. — У мяне моцна хварэе сваяк (анкалогія), і 4 красавіка, у суботу, мне давялося падмяніць брата на хатнім доглядзе таго сваяка.

Раніцай 5-га, у нядзелю, прачнуліся ад моцнага кашлю трэцяга насельніка кватэры. Тэмпература 38, сімптомы: вірусная інфекцыя. Чалавек паспрабаваў збіць тэмпературу, а ў панядзелак 6-га накіраваўся ў паліклініку па бальнічны. Бальнічны далі да 10-га, рэнтген зрабілі, паслухалі. Паставілі дыягназ ВРВІ, выпісалі антыбіётыкі ды іншае… Тэстаў не зрабілі!!!

Мы гэтага хворага максімальна ізалявалі ў нашай двухпакаёўцы, але 9-га а 14-й гадзіне яму стала так кепска, што давялося выклікаць хуткую, якая забрала яго ў 2-ю бальніцу, адкуль чалавек прыйшоў сам гадзіны праз чатыры. Зрабілі здымак, аналіз крыві, а тэсту зноў не зрабілі і адправілі дахаты.

Прачнуўшыся 10-га, я адчуў, што і я захварэў. Сімптомы тыя самыя, тэмпература 37,2 толькі. Пазней зніклі пахі і смак.

Мой брат таксама захварэў 10-га.

Хворага суседа хуткая забрала зноў — 15 красавіка а 14-й гадзіне. Цяпер ужо з дыягназам двухбаковая пнеўманія. Цяпер ён ляжыць у той жа 2-й лякарні пад кіслародам і антыбіётыкамі. Тэст у яго нібыта адмоўны.

А я, хворы, далей даглядаю анкалагічна хворага сваяка. Спадзяюся, вам зразумела, чаму я не адчуваю жадання павесіць на балконе банер: «Дзякуй медыкам». Хто мне хоць нечым дапамог у гэтай сітуацыі? Хто нам прапанаваў магчымасці ізаляваць хворага сваяка, выплаціў хоць капейку дадатковую, каб палегчыць яго догляд? Дзе ў нас элементарная магчымасць пратэсціравацца, каб мы маглі спакойна ў краму хадзіць, не баючыся нікога заразіць?

Наадварот, мне стала зразумела, што дзяржава кінула грамадзян на волю лёсу», — піша Пятро Жвірбля з Мінска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

3
kronon / адказаць
22.04.2020 / 22:07
Згодны - медыцына у Беларусi "слабенькая". Сам адчуу на сабе калi мне урач у палiклiнiцы паставiу памылковы дыягназ. 1,5 гады дабiвауся каб направiлi зрабiць МРТ для удакладнення дыягназу. Толькi пасля платнай кансультацыi накiравалi. У вынiку пакутвау 1,5 гады. Лячыуся самастойна. З мацi яшчэ горш - пару месяцау хадзiла у палiклiнiку скардзiлася на боль. Хадзiла да лекарау як на працу цi не праз дзень. Праз паугады цалкам выпадкова зрабiлi адмысловы аналiз - анкалогiя! Лячыць адмовiлiся бо "запозна, ня мае сэнсу"! 
Дык хоць не рабiце вы гэтыя гебельсаускiя агiткi у дзярж СМI аб тым што некага у Беларусi вылечылi ад складанай хваробы! Аднаго вылечылi - траiх закапалi - шэсць пакалечылi! Беларускай медыцыне хвалiцца няма чым! З такой медыцынай толькi калi сам адужаеш! Есць добрыя лекары, але уся сiстэма гнiлая!
3
Рыгор / адказаць
23.04.2020 / 00:36
[Рэд. Выдалена]
1
Ласіха / адказаць
23.04.2020 / 13:15
Захварэла сястра на каронавирус. Симптомы дакладныя, як у энцыклапедыі, 38.9 першы тыдзень, потым прапалі пахі і смак. З'явіўся кашаль сухі, стала ціснуць у грудзях... Лекарка прапісала антыбіётыкі. Пасля іх лепш не стала. Тэмпература зменшылася да 37,5 і вельмі паганы стан. Другая сустрэча з доктаркай : трэба ПАЙЦІ здаць аналізы і у кабінет да ўрача. Тая і пайшла. Колькіх у чарге заразіла? У той же дзень другі раз, перхаючы, сядзела ў чарзе пад кабінетам урача, які даў напраўленне на рэнген. Пакуль зрабіла рэнген - кабінет лекаркі зачыніўся, хаця час прыёма не зкончыўся. Кідалася ва ўсе кабінеты, а там гавораць - "заўтра дазнаецеся пра свой рэнген". Дайшла да загадчыцы паліклінікай. Тая глянула і вызвала "скорую". Толькі ў 22 гадзіны папала у палату, дзе ужо пакутавалі тры жанчыны з пнеўманіяй,усе без масак. Асепціка няма. Мыла таксама. Медсёстры без адмысловага аддзеня і ўрачы -- таксама. Гэта 2 бальніца ў Мінску. Урача дасылала паліклініка № 19. Дай Божа, каб вярнулася жывой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30