Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2020 / 17:43

Платформа «Знай.бай» адкрыла свабодны доступ да прэміум-пакета электроннага дзённіка

Павялічыць

Да канца чацвёртай чвэрці ўсе зарэгістраваныя карыстальнікі платформы змогуць бясплатна карыстацца электроннымі падручнікамі, адсочваць паспяховасць і атрымліваць інфармацыю пра тэму кожнага ўрока.

Платформа «Знай.бай» складаецца з электронных аналагаў школьных папяровых носьбітаў: дзённікаў, класных журналаў, раскладаў заняткаў, а таксама ўсіх дакументаў кіравання і справаздачнасці ўстаноў адукацыі.

«Ідэя нашага праекта абсалютна простая: аблічбаваць усе папяровыя носьбіты, якімі карыстаюцца ў школах, і наогул зрабіць працу ўсёй сістэмы адукацыі Беларусі празрыстай і эфектыўнай», — паведаміў «Нашай Ніве» брэнд-дырэктар «Знай.бай» Аляксандр Цеплякоў.

Вядома, што вялікую частку працы школьнага настаўніка займае запаўненне бясконцых дакументаў і справаздач. Электронны дакументаабарот значна зніжае нагрузку на супрацоўнікаў устаноў адукацыі і забяспечвае аўтаматызацыю справаздачнасці на ўсіх узроўнях — ад вучня да міністра. «А яшчэ тут ёсць станоўчы экалагічны эфект», — кажуць у кампаніі. 

Па словах Аляксандра, калі кампанія толькі пачынала праект, спачатку прапаноўвала электронны фармат рэгіянальным школам, якія хацелі якасна змяніць сваю сістэму вядзення справаздачнасці. Першым карыстальнікам стала школа ў Баранавічах. Цяпер да праекта далучыліся ўжо 1219 школ па ўсёй Беларусі.

«Знай.бай», як і большасць аналагічных EdTech праектаў свету, створана ў якасці дапаможнікаў для дзеючай сістэмы адукацыі. Мы не ствараем сістэму, альтэрнатыўную існуючай, а дапамагаем ёй», — дадае брэнд-дырэктар. 

Рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій платформа стала ў снежні 2019 года. Па словах распрацоўшчыкаў, школы, якія карыстаюцца праектам, паказваюць уражлівыя вынікі па павышэнню паспяховасці на 15-20% і зніжэння пропускаў па няўважлівай прычыне да 90%.

«Наша платформа працуе ўжо больш за 5 гадоў за кошт уласных сродкаў. Але падчас пандэміі каранавіруса мы вырашылі максімальна пашырыць магчымасці нашых карыстальнікаў: яны мусяць атрымаць бесперабойны доступ да вучэбнай інфармацыі», — расказвае Аляксандр Цеплякоў.

Да канца навучальнага года вучні могуць бясплатна бачыць тэмы заняткаў для кожнага ўрока, атрымліваць доступ да параграфаў е-падручніка згодна з тэмай урока і хатняга задання, а таксама прымацаваныя настаўнікам файлы для самастойнага вывучэння. Настаўнікі — адпраўляць групавыя паведамленні бацькам і вучням усяго класа. Бацькі ж атрымаюць своечасовае паведамленне пра наведванне альбо ненаведванне іх дзіцяці ўрокаў. 

Раней прэміум-пакет каштаваў 42 рублі ў год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31