Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2020 / 10:05 38

Каранавірус — прадукт кітайскіх рук? Нобелеўскі лаўрэат лічыць, што так. Большасць навукоўцаў нязгодныя

Французскі вірусолаг Люк Мантанье, узнагароджаны ў 2008 годзе Нобелеўскай прэміяй па медыцыне за адкрыццё ВІЧ, выказаў супярэчлівую гіпотэзу пра паходжанне Covid-19, піша Le Monde.

Павялічыць

Люк Мантанье

У інтэрв'ю прафесар кажа, што ён не верыць, што Covid-19 з'явіўся на рынку па продажы дзікіх жывёл. «Гэта прыгожая легенда, але гэта немагчыма. Вірус з'явіўся ў лабараторыі ва Ухані», — кажа ён.

«Лабараторыя горада Ухань спецыялізуецца на гэтых каранавірусах з пачатку 2000-х гадоў. У іх ёсць вопыт у гэтай галіне», — кажа ён.

Прафесар расказаў, што разам са сваім калегам матэматыкам Жан-Клодам Перэзам прааналізаваў паслядоўнасць геному новага тыпу каранавіруса.

Вірусолаг адзначыў, што ў падобных высновах яны былі не першымі. Паводле яго слоў, індыйскія даследчыкі спрабавалі апублікаваць працу, у якой заяўлялі, што ў гэты геном уставілі частку віруса імунадэфіцыту чалавека, верагодна, каб зрабіць вакцыну супраць ВІЧ.

Варта адзначыць, што ў апошнія гады Люк Мантанье мае неадназначную рэпутацыю ў навуковых колах, і яго заяву пра COVID-19 сустрэлі са скепсісам.

У 2009 годзе ён высунуў супярэчлівыя тэорыі аб паходжанні ВІЧ і яго перадачы. У 2017 годзе 100 акадэмікаў асудзілі яго антывакцынатарскія пазіцыі.

Індыйскія навукоўцы, на якіх спасылаецца прафесар, самі адклікалі сваю працу, бо самастойна пазней выявілі, што супольны фрагмент новага каранавіруса і ВІЧ насамрэч знаходзіцца ў 15 розных вірусах, сярод якіх вірус нектарына і вірус асы. Большасць навукоўцаў схіляюцца да думкі, што новы вірус усё ж узнік натуральным шляхам. Штучна створаныя вірусы існуюць, але яны ўсе зробленыя даволі прымітыўным спалучэннем фрагментаў існуючых прыродных вірусаў.

Рэдактары вірусаў існуюць, і сярод іх славуты інструмент Crispr-Cas9, але, кажа навуковец Гаэтан Бурж'ё (Gaëtan Burgio), які сам карыстаецца дадзеным рэдактарам, «на генетычным узроўні ў каранавірусе столькі адрозненняў, што іх практычна немагчыма было б выканаць з дапамогай Crispr. Гэтая гіпотэза цалкам абсурдная», — кажа Бурж'ё, генетык з Australian National University.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Ян Севярын Бакей / адказаць
19.04.2020 / 07:29
мяне  ва ўсёй гэтай палеміцы зацікавіла толькі нестандартнае спалучэньне: у 2008ым навуковец атрымлівае Нобеля за дасьледваньні сніда, а ўжо у 2009 ым падвяргаецца астракізму за "супярэчлівую версію паходжаньня  сніда".
як кажуць на Малай Арнауцкай ( і на старонках НН) - "бацюшка, вы ўжо альбо крыжык здыміце, альбо трусы надзеньце".
альбо чалавек - адзін зь лепшых сьпецыялістаў па тэме (Нобель, панове, Нобель..) , альбо ён шарлатан і фальсіфікатар, хайп на тэме..
Мяне ад самага пачатку, тры месяцы таму вельмі насьцярожыла незвычайная рэакцыя кітайскага ўрада на сітуацыю вакол  Ухані.  Ніколі на маёй памяці на выпадковую мутацыю прыроднага віруса не аб'яўляся такі алярм - татальны каранцін правінцыі, перакрытыя дарогі, спыненьне вытворчасьці, масавы дэсант медыкаў са ўсёй краіны... а вось калі падставіць ва ўраўненьне допуск, што вышэйшае кіраўніцтва Кітая ведала пра сітуацыю болей, чым казала сьвету, што нездарма там побач бактэрыялагічная лабараторыя - многае становіцца лагічна абгрунтаваным...
0
Жвір / адказаць
19.04.2020 / 12:36
Ян Севярын Бакей,
Ніколі на маёй памяці на выпадковую мутацыю прыроднага віруса не аб'яўляся такі алярм - татальны каранцін правінцыі, перакрытыя дарогі, спыненьне вытворчасьці, масавы дэсант медыкаў са ўсёй краіны...
Usio heta adbylosia cieraz 2 miesiacy, ciaham jakich Kitaj chavaú prabliemu, aryštoūvaū svaich miedykaū za sprobu daniesci praūdu, zniščaū vyniki liabaratornych dasliedvaņniaū pry miedustanovach.... 

Usie tyja "aliarmy" byli abvieščany, kali kitajskamu kiraūnictvu zrabilasia zrazumiela, što narodžanaha ū ichnaj liabaratoryi "džyna" ūžo nie schavaješ ad svietu, treba prosta ratavacca. Za tyja 2 miesiacy ūtojvaņniaū kitajcy, jak saranča, razniesli chvarobu pa ūsim sviecie.
0
Жвір / адказаць
20.04.2020 / 06:56
Австралийские власти призвали провести независимое расследование происхождения коронавируса 19-nCoV в Ухане. Ранее в американской прессе появилась информация из связанных с разведкой источников о том, что вирус мог впервые появиться в лаборатории Уханьского института вирусологии. Эту версию не стал опровергать президент США Дональд Трамп, заявив, что американцы проводят расследование.Трамп на этой неделе обвинил ВОЗ в попытке скрыть факты о пандемии и распорядился приостановить финансирование организации.В воскресенье министр иностранных дел Австралии Марис Пэйн заявила, что Канберра отчасти разделяет опасения Трампа по поводу действий Всемирной организации здравоохранения по урегулированию кризиса, а значит ВОЗ не должна проводить расследование в Китае."Нам нужно узнать детали, которые может раскрыть независимое расследование - о происхождении вируса, о подходах к борьбе с ним и о вопросе открытости информации, о взаимодействии с ВОЗ и с лидерами других стран", - сказала она.Пэйн считает, что заинтересованные страны должны создать новый механизм проверки, прозрачную организацию, который будет работать с Китаем.Аналитик сиднейского института Лоули Ричард Макгрегор считает, что китайские власти вряд ли допустят иностранных экспертов в страну для расследования. (Pavodlie Delfi.Lv)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31