Знайсці
17.04.2020 / 07:382РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, пры якой тэмпературы гіне каранавірус

Група французскіх навукоўцаў з Універсітэта Праванса высветліла, што каранавірус цалкам гіне пры цеплавым уздзеянні ў 92 градусы на працягу 15 хвілін. Высновы спецыялістаў апублікаваныя на рэсурсе bioRxiv, піша ria.ru.

Падчас эксперыменту даследчыкі награвалі каранавірус да 60 градусаў на працягу гадзіны, выявіўшы, што пасля такога ўздзеяння некаторыя яго штамы ўсё яшчэ былі здольныя размнажацца. Цалкам дэзактываваць каранавірус удалося пасля нагрэву да 92 градусаў на працягу 15 хвілін.

Для правядзення эксперыменту французскія навукоўцы выкарысталі клеткі нырак афрыканскай зялёнай малпы, заражаныя штамам каранавіруса, атрыманых ад пацыента з Нямеччыны. Інфікаваныя клеткі змяшчаліся ў дзве прабіркі: адну з чыстым асяроддзем, другую — з бялкамі жывёльнага паходжання, імітуючы рэальныя, а не стэрыльныя ўмовы.

Пасля стандартнай працэдуры нагрэву да 60 градусаў штамы віруса ў чыстым асяроддзі цалкам дэзактываваліся, аднак у нестэрыльных узорах некаторыя з іх захаваліся. Даследчыкі выказалі здагадку, што стандартнага пратаколу дэзактывацыі можа быць дастаткова для дэзактывацыі узораў з нізкай віруснай нагрузкай, аднак для узораў з высокім утрыманнем віруса гэтага можа не хапіць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930