Знайсці
17.04.2020 / 01:0311РусŁacБел

Кітайскія навукоўцы: Заражэнне каранавірусам не гарантуе далейшы імунітэт, занадта мала антыцел

Шанхайскія даследчыкі з універсітэта Фудан прааналізавалі наяўнасць антыцел у 175 людзей, якія перахварэлі на новы каранавірус COVID-19. Аказалася, што ў траціны ачунялых антыцел настолькі мала, што яны тэарэтычна зноў могуць заразіцца COVID-19, піша South China Morning Post. А у 10 чалавек антыцел не было наогул.

Фота Надзеі Бужан.

Каманда з універсітэта Фудан прааналізавала ўзоры крыві 175 пацыентаў, выпісаных з Шанхайскага грамадскага медыцынскага цэнтра, і выявіла, што амаль у траціны быў нечакана нізкі ўзровень антыцел. Гэта значна павышае рызыкі паўторнага заражэння гэтых людзей COVID-19.

У некаторых выпадках антыцелы наогул не былі выяўлены.

Хоць даследаванне было папярэднім і на малой групе пацыентаў, гэта было першае ў свеце сістэматычнае даследаванне ўзроўняў антыцел у пацыентаў, якія ачунялі пасля COVID-19.

Цікава, што колькасць антыцел павялічвалася з узростам. Людзі ва ўзроставай групе 60—85 гадоў дэманстравалі больш чым у тры разы больш антыцел, чым людзі ва ўзросце 15-39 гадоў.

Нізкая колькасць антыцел можа паўплываць на выпрацоўку групавога імунітэту і ўстойлівасць да захворвання сярод усяго насельніцтва.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера