Знайсці
16.04.2020 / 19:251РусŁacБел

Тры пацыенткі з каранавірусам у Мінску нарадзілі здаровых немаўлят

Двое з іх з'явіліся на свет у 6-й бальніцы напярэдадні. І сёння клініка паведамляе яшчэ аб адным радасным нараджэнні. Мамы і немаўляты адчуваюць сябе добра. Урачы адзначаюць: заражэнне нованароджаных — вельмі рэдкая з'ява, паведамляе БТ.

Дзмітрый Нікіцін, загадчык аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы сказаў: «Вядзенне родаў не адрозніваецца ў жанчын з інфекцыяй COVID ад іншых пацыентаў. Гэта значыць, мы праводзім і кесарава сячэнне па паказаннях, яны могуць нараджаць і самастойна. У нас нарадзілі тры жанчыны, у нас тры нованароджаныя. Пацыенткі адчуваюць сябе добра, дзеці клінічна здаровыя, чакаюць вынікаў ПЛР [ПЛР-дыягностыка (полімеразная ланцуговая рэакцыя — высокадакладны метад дыягностыкі шматлікіх інфекцый]». 

Адзначым, 6-ая гарадская клінічная бальніца адной з першых была перакваліфікаваная для пацыентаў з COVID-19. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930