Знайсці
16.04.2020 / 07:353РусŁacБел

Біёлаг апісала наступствы каранавіруса для мозгу і лёгкіх

Дактары фіксуюць памяншэнне аб'ёму лёгкіх і пагаршэнне працы мозгу ў пацыентаў, якія ў цяжкай форме перанеслі каранавірус, паведаміла ria.ru прафесар Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мэйсана (ЗША) Анча Баранава.

«У некаторай часткі людзей пасля цяжкай формы каранавіруснай інфекцыі зніжаецца жыццёвая ёмістасць лёгкіх. Маладыя людзі марафон не могуць больш бегаць, а больш сталыя дыхавіцу адчуваюць, калі па лесвіцы падымаюцца. Зноў жа не ва ўсіх, а толькі ў тых, хто перанёс цяжкую форму, і нават у гэтым выпадку не ва ўсіх, а толькі ў тых, каму асабліва не пашчасціла», — сказала Баранава.

Яна таксама адзначыла, што ў хворых з цяжкім цячэннем COVID-19 назіраецца шмат неўралагічных сімптомаў.

«Напрыклад, у людзей сталага веку з цяжкім цячэннем бывае зблытанасць свядомасці і дэзарыентацыя. Здольнасць віруса выклікаць нейразапаленне сумневаў не выклікае. Хворыя паведамляюць, што нават пасля выпіскі са шпіталя, застаюцца стомленасць і туман у галаве», — удакладніла Баранава.

Біёлаг адзначыла, што пакуль не ясна, як доўга могуць захоўвацца гэтыя наступствы хваробы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера