Знайсці
30.03.2009 / 20:268РусŁacБел

Андрусь Храпавіцкі. Споведзь забойцы

Я палю штодзень ня толькі таму што хочацца
Я палю прадукты на кухні і сьцены ў пакоі
Агонь разгараецца і дым разьядае вочы
Я раблю сабе пірсінг на лёгкіх цыгарэтнай іглою...

Я палю штодзень ня толькі таму што хочацца
Я палю прадукты на кухні і сьцены ў пакоі
Агонь разгараецца і дым разьядае вочы
Я раблю сабе пірсінг на лёгкіх цыгарэтнай іглою

Я палю ў прысутнасьці мне дарагога сябра
Я палю яму проста ў горла за тое што ён мне з крамы
Прынёс цыгарэты а яшчэ за тое што ён бы ваду ў жабры
Набраў і маўчыць і ня можа нічога сказаць мне

Я палю бо я спальваю тое што шчэ не зраслося
Я палю бо я ведаю што на двары калі-юга
Альбо цуда-юда то бок толькі б выходзіць не давялося
За дзьверы кватэры ў гэтую завіруху

Я палю масты бо мастоў у гэтым горадзе надта многа
Я палю хвасты бо хвастоў занадта таксама
Я палю крыжы бо ў бібліі не забаронена
Мне паліць а яшчэ бо дарослы і побач нябачна мамы

Я палю штодзень бо мне гэтага шчыра хочацца
Я палю бо хачу забіць і сябе і тых хто навокал
Я палю бо хачу каб мне сказалі ў вочы ты сволач
Але ўсе ці культурныя ці проста баяцца мне дарогу перакрочыць

Глыбокае-Вільня

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера