Знайсці
14.04.2020 / 13:14РусŁacБел

З Мінска на ўвесь свет: на Voka пройдзе анлайн-экскурсія па выставе Лазара Хідэкеля

У Сусветны дзень мастацтва, 15 красавіка, на відэасервісе Voka пакажуць анлайн-экскурсію па выставе Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 год». Пазнаёміцца з творчасцю аднаго з заснавальнікаў аб’яднання УНОВІС, выбітнага мастака-авангардыста, першага ў свеце супрэматычнага архітэктара, які на стагоддзе апярэдзіў час, усе ахвотныя змогуць бясплатна з любой кропкі свету. Эскурсія прымеркавана да закрыцця выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Эфір пачнецца а 19-й гадзіне.

Экскурсія праводзіцца ў рамках праекта #UNOVIS100, які рэалізуецца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай спадчыны, Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампаніяй А1 пад патранатам Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO ў Беларусі. Першая ў нашай краіне персанальная выстава Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 год» была адкрытая ў дзень стагоддзя творчага аб'яднання УНОВІС, створанага па ініцыятыве Казіміра Малевіча ў Віцебску.

Менавіта ў Віцебску нарадзіўся Лазар Хідэкель, вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы ў Марка Шагала, Мсціслава Дабужынскага, Лазара Лісіцкага, а затым і ў Малевіча. Ужо ў 16 гадоў ён узначаліў архітэктурную майстэрню вучылішча і менавіта архітэктуры прысвяціў сваё жыццё.

Анлайн-экскурсію правядзе Кацярына Ізафатава — адна з куратараў выставы, загадчыца аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея, кандыдат мастацтвазнаўства. Яна распавядзе, у чым значнасць творчасці Лазара Хідэкеля, чаму ён апярэдзіў свой час і што такое супрэматычная архітэктура.

Спецыяльна для выставы ў Мінску з Нью-Ёрка былі дастаўленыя каля 100 арыгінальных работ з асабістага архіва сям’і Лазара Хідэкеля: раннія супрэматычныя кампазіцыі, эскізы касмічных пасяленняў, планы «Горада-сада», «Аэрагорада», «Аквагорада», першы архітэктурны экалагічны маніфест «АЭРА», а таксама дакументы УНОВІСа. Анлайн-экскурсія дазволіць пазнаёміцца з творчасцю Лазара Хідэкеля ўсім, хто не паспеў наведаць экспазіцыю ў музеі.

Экскурсія 15 красавіка будзе даступна з 19:00 у мабільным дадатку Voka ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі. У рамках праекта #UNOVIS100 да канца года на сервісе таксама будзе даступны бясплатны прагляд дакументальнага фільма Яўгена Сяцько «УНОВІС», прысвечанага гісторыі аб'яднання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930