Знайсці
13.04.2020 / 19:234РусŁacБел

У БНТУ пачалі вырабляць маскі з дапамогай 3D-прынтара

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце пачалі друкаваць экранныя маскі для медперсаналу на 3D-прынтары. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-навіны» паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса ў свеце і ўспышкай захворвання супрацоўнікі медустаноў асабліва маюць патрэбу ў ахове.

Лабараторыя хуткага прататыпавання FABLAB, створаная ў Навукова-тэхналагічным парку БНТУ «Палітэхнік», пачала вырабляць ахоўныя экранныя маскі для медустаноў, але даволі незвычайным спосабам.

Каркас друкуецца з дапамогай 3D-прынтара, на лазерным станку з лічбавым праграмным кіраваннем выразаецца экран. Далей да гэтай канструкцыі далучаецца тасьма для мацавання да галавы — і маска гатовая да выкарыстання.

З гэтага тыдня FABLAB плануе вырабляць да 100 масак штодзень.

Любы жадаючы можа ўключыцца ў праект па забеспячэнні маскамі медустаноў і не толькі. Для гэтага неабходна напісаць прадстаўнікам БНТУ ў сацыяльных сетках або па адрасе: [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930