Даслаць навіну
Знайсці
13.04.2020 / 13:26 2

Пріорбанк значна падвысіў стаўкі па рублёвых дэпазітах

Пріорбанк павялічыў стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях да 13% гадавых. У банку адзначаюць, што дэпазіты па-ранейшаму з'яўляюцца самым папулярным спосабам зберажэнняў у насельніцтва.

Рублёвыя ўклады афармляюць на тэрмін ад 2 да 24 месяцаў, працэнты па іх налічваюцца і капіталізуюцца кожны месяц. Стаўка фіксаваная на ўвесь тэрмін і не можа быць зніжана ў аднабаковым парадку.

Пры наяўнасці рахунку ў банку можна аформіць ўклад з дома — у інтэрнэт-банку або мабільным дадатку. У іншым выпадку праз кантакт-цэнтр можна забраніраваць час наведвання бліжэйшага аддзялення для хуткага афармлення дакументаў і абслугоўвання, што цяпер асабліва актуальна.

«Рублёвыя ўклады па новых стаўках - добрая форма ўкладання зберажэнняў для тых, хто будуе доўгатэрміновыя планы. Пріорбанк прапануе гнуткую сістэму, у якой можна выбраць тыя параметры ўкладу, якія дапамогуць дасягнуць пастаўленай мэты», — распавялі ў банку.

Усе ўклады насельніцтва абаронены гарантыяй дзяржавы. Прычым гаворка як пра суму ўкладзеных зберажэнняў, так і працэнты на іх.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Палкоўнiк Зэман. / адказаць
14.04.2020 / 20:50
Чаму Прiорбанк? Чаму не Прыорбанк, цi Прыёрбанк????
1
Мікола / адказаць
17.04.2020 / 12:45
Палкоўнiк Зэман.,таму што там кіруе нейкі беларусасоб і наогул банк адзін з найбольш беларусафобскіх у краіне,  я ім некалькі скаргаў пісаў, потым кінуў, дурная справа, выбраў іншы банк...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30