Знайсці
13.04.2020 / 08:414РусŁacБел

Стывен Кінг сказаў, што свет падчас каранавіруса ператвараецца ў яго постакаліптычны раман

Shane Leonard/Simon & Schuster

Амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг заявіў, што людзі адчуваюць сябе ў адным з яго раманаў у жанры жахаў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю NPR.

Паводле яго слоў, прыхільнікі адчуваюць сябе так, быццам бы свет ператварыўся ў адну з яго кніг пра пандэмію. «І адзіны мой ім на гэта адказ: «Мне вельмі шкада», — адзначыў пісьменнік. Ён дадаў, што стараецца не параўноўваць каранавірус з «супергрыпам», апісаным у яго постапакаліптычным рамане «Супрацьстаянне» 1978 года. Кінг выказаў упэўненасць, што пандэмія «павінна была здарыцца».

Пры гэтым пісьменнік падзяліўся, што бавіць час на самаізаляцыі з карысцю, надаючы шмат увагі новай кнізе. На яго думку, пісьменніцтва — добры спосаб пазбавіцца ад страху.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930