Знайсці
10.04.2020 / 18:152РусŁacБел

Мексіка пагадзілася скараціць здабычу нафты

Мексіка пагадзілася падключыцца да пагаднення АПЕК+ аб скарачэнні здабычы нафты пры ўмове адмовы ад здабычы 100 тысяч бараляў у суткі, перадае Reuters са спасылкай на прэзідэнта краіны Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора. Астатнюю частку долі Мексікі ў скарачэнні здабычы возьмуць на сябе Злучаныя Штаты.

У рамках здзелкі з Мексікай агульнае скарачэнне складзе 350 тысяч бараляў у суткі.

«Прэзідэнт Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты пагодзяцца зрэзаць здабычу на 250 тысяч бараляў у суткі для таго, каб кампенсаваць долю Мексікі», — сказаў Лопес Абрадор.

Краіны АПЕК+ настойвалі, каб Мексіка скараціла аб'ём здабычы нафты на 400 тысяч бараляў, аднак напярэдадні краіна не пагадзілася з такімі ўмовамі. З-за пазіцыі Мексікі фінальныя перамовы па пагадненні былі перанесены на пятніцу 10 красавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031