Знайсці
10.04.2020 / 14:582РусŁacБел

Міліцыя не будзе штрафаваць за пратэрмінаваны пашпарт

Калі тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся, то можна атрымаць штраф да 108 рублёў (4 базавыя велічыні). Такое пакаранне прадугледжана артыкулам 23.53 КоАП.

Аднак зараз з-за складанай сітуацыі з каранавірусам не кожны рызыкне ісці ў «пашпартны стол» (разлікова-касавы цэнтр).

«Мы думаем пра здароўе грамадзян, — пракаментавала «Мінск-навінам» сітуацыю прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава, — калі тэрмін дзеяння вашага пашпарта мінуў цяпер, у перыяд няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі, меры адміністрацыйнага ўздзеяння з боку супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі прымяняцца не павінны, бо людзі па аб'ектыўных прычынах не могуць асабіста падаць дакументы. Выдатна разумеем, што цяпер усе хочуць як мага менш наведваць грамадскія месцы. Калі чалавек не памяняе пашпарт сёння, заўтра ці праз месяц, у любым выпадку ён гэта зробіць праз нейкі час. Мы не будзем у цяперашняй сітуацыі штрафаваць людзей за пратэрмінаваныя пашпарты. Калі ён у вас пратэрмінаваны, то як толькі становішча з каранавірусам уладзіцца, дакумент неабходна як мага хутчэй замяніць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930