Знайсці
10.04.2020 / 14:371РусŁacБел

Мінздароўя: Прызыўная кампанія ў Беларусі працягваецца

Фота Надзеі Бужан

Прызыўная кампанія ў Беларусі працягваецца ў планавым парадку, паведаміла падчас брыфінгу журналістам намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша БЕЛТА.

«Прызыўная кампанія працягваецца. У нас ёсць сумеснае рашэнне з Міністэрствам абароны па правядзенні прызыўной кампаніі (яно было выпрацавана яшчэ ў канцы лютага)», — сказала Алена Богдан.

Калі прызыўнікі будуць мець патрэбу ў даабследаванні, іх накіруюць у бальнічныя арганізацыі. «Нам актыўна дапамагае ваенная сістэма аховы здароўя — гэта, перш за ўсё, 432-і шпіталь. Калі ёсць нейкія складаныя выпадкі, прызыўнікі туды будуць накіроўвацца для даабследавання з пацвярджэннем дыягназу. Пакуль ніякіх пераносаў у нас няма», — адзначыла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, праца па правядзенні прызыўной кампаніі выбудаваная. «З Міністэрствам абароны мы маем зносіны некалькі разоў на тыдзень. Пакуль няма якіх-небудзь праблемных пытанняў ні з іх боку, ні з нашага», — склала Алена Богдан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера