Знайсці
10.04.2020 / 09:187РусŁacБел

З сённяшняга дня ў Літве нашэнне масак стала абавязковым

10 красавіка ў Літве ўступіла ў сілу патрабаванне ўрада, звязанае з нашэннем масак ці іншых сродкаў абароны для твару ў грамадскіх месцах, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

З гэтага часу ў грамадскіх месцах «трэба насіць сродкі абароны, якія закрываюць рот і нос (маскі, рэспіратары і інш.)». Раней гэта было толькі рэкамендацыяй. За парушэнне новага парадку пагражае штраф як за парушэнне правілаў каранціну — ад 500 да 1000 еўра, для юрыдычных асоб — ад 1500 да 6000 еўра.

І прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс, і генкамісар Рэнатас Пажэла запэўнілі, што паліцыя не будзе спяшацца з прызначэннем штрафу, кожную сітуацыю будзе разглядаць асобна.

Акрамя таго, 10 красавіка ў 20:00 уступае ў сілу яшчэ адно абмежаванне — будзе закрыты ўезд у гарады для тых, хто не з'яўляецца іх жыхаром ці не валодае ў іх нерухомасцю. Гэта абмежаванне ўвялі на тры дні, каб спыніць перамяшчэнне жыхароў на Вялікдзень.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930