Знайсці
09.04.2020 / 17:161РусŁacБел

Каго і ў якой прыярытэтнасці тэсціруюць на каранавірус у ЗША? Спіс

У Беларусі можна сустрэць абмеркаванні, ці накіравалі кагосьці на тэсціраванне каранавіруса і і ці дастатковую колькасць людзей тэсціруюць. Цікава параўнаць, якія крытэры ўжываюцца ў іншых краінах.

Амерыканскі медычны рэгулятар CDC (Цэнтры кантролю і прафілактыкі захворванняў, аналаг нашай санслужбы) вызначыў наступныя катэгорыі прыярытэтнасці тэсціравання.

«Група 1.

а) Пацыенты з сімптомамі пры шпіталізацыі [шпіталізуюць у ЗША, як і ў Нямеччыне, Італіі, Францыі, Брытаніі, Іспаніі толькі пацыентаў з цяжкімі формамі COVID-19 і, часам, пацыентаў стане сярэдняй цяжкасці, астатнія проста самаізалююцца дома].

б) Работнікі сістэмы аховы здароўя з сімптомамі.

Група 2.

а) Пацыенты з сімптомамі, якія знаходзяцца ў сацыяльных установах працяглага ўтрымання (дамы састарэлых, дамы-інтэрнаты ды інш.).

б) Пацыенты ў гадах, ад 65 гадоў і старэйшыя, з сімптомамі.

в) Пацыенты са спадарожнымі хранічнымі хваробамі [хваробы органаў дыхання, дыябет ды інш.], якія маюць сімптомы COVID-19.

г) Людзі, якія дапамагалі пацыентам з COVID-19 і ў якіх выявіліся сімптомы хваробы.

Група 3.

а) Работнікі аб'ектаў жыццёва важнай інфраструктуры з сімптомамі,

б) Асобы з сімптомамі, якія не падпадаюць пад азначаныя катэгорыі.

в) Бессімптомныя работнікі аховы здароўя і іншыя асобы, якія аказвалі дапамогу пацыентам з COVID-19.

г) Асобы з мяккімі і сярэдневыражанымі сімптомамі хваробы з асяроддзяў, дзе была вялікая лічба шпіталізацый з нагоды COVID-19.

Непрыярытэтная група

Асобы без сімптомаў».

Як бачым, і ў ЗША перавага аддаецца пацыентам з сімптомамі і ў цяжкім ды сярэдняй цяжкасці станах. Гэта звязана з абмежаванымі магчымасцямі лабараторый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера