Знайсці
09.04.2020 / 13:3318РусŁacБел

Сенатар Юрый Дзяркач, які кіраваў віцебскай медыцынай да разносу Караніка, знайшоў сабе нечаканую новую працу

Пасля ўсплеску эпідэміі каранавіруса ў Віцебску быў звольнены з пасады начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач. Ён доктар медыцынскіх навук, член Савета Рэспублікі.

Чытайце. Крыніцы: Каранік адхіліў начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама

Афіцыйна было абстаўлена так, што Дзяркач пайшоў у адпачынак. Але ў рэальнасці гэта не так. 

Юрый Дзяркач, фота sb.by

Як вядома «Нашай Ніве», Дзяркач разжалаваны і з наступнага тыдня прыступае да работы ў якасці доктара-ардынатара ў першым тэрапеўтычным аддзяленні Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра. 

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ў самім аддзяленні: «Юрый Дзяркач будзе на рабоце з панядзелка», — сказалі ў клініцы.

Дзяркач — пратэжэ ўплывовага экс-кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Касінца: з ягонага спрыяння Юрый Дзяркач трапіў на пасаду кіраўніка абласнога аблздарава. 

Да таго Дзяркач будаваў навуковую кар'еру ў Віцебскім медыцынскім і Палескім дзяржаўным універсітэтах.

Гэта рэдкі выпадак, калі кар'ера члена Савета Рэспублікі зазнала такое крутое піке. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930