Знайсці
09.04.2020 / 12:4529РусŁacБел

Лукашэнка: На пажарах больш гіне, чым ад каранавіруса

Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на пажаранебяспечную абстаноўку ў Беларусі з-за сухога надвор'я. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся сёння на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам, перадае БЕЛТА.

«Як я ўжо казаў, мы такія людзі, што часам упромся ў нейкую адну праблему і забываем, што ёсць і іншыя праблемы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане адзначыў, што ўвага многіх сканцэнтравана выключна на вірусных захворваннях, тэме каранавіруса. «Нават не параўноўваючы, што было ў мінулым годзе, што ў гэтым. А ў гэтым страшным годзе сітуацыя лепшая, чым у мінулым годзе, тое ж самае і па пнеўманіях. Але ўсе мы сканцэнтраваліся на гэтай праблеме, — адзначыў ён. — Я пастаянна падкрэсліваю, што для нас найважнейшы элемент — гэта эканоміка. Усё гэта пройдзе (яно ўжо праходзіць, вы бачыце па Еўропе, што адбываецца). А эканоміка будзе заўсёды. Таму што гэта жыццё людзей».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер на тэрыторыі Беларусі вельмі сухое надвор'е. «Ноччу невялікі мароз, раніцай сонца і вецер высушваюць глебу вельмі моцна. Зразумела, 40 працэнтаў [тэрыторыі краіны] ў Беларусі лясоў. Потым, мы ж заўсёды пачынаем паліць траву па вясне. Ужо ўсе: і біёлагі, і іншыя —кажуць, што гэта шкодна для складу глебы, тых, хто ў ёй жыве. Але тым не менш паляць. Пажары — наша рэчаіснасць. Няхай не ў такіх аб'ёмах, як у суседзяў, няхай не так страшна, але ўсё ж такі яны ёсць. І гэта не два-тры пажары, а ўжо дзясяткі. Гэта грошы, затраты», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым пацікавіўся, як ідуць справы ў плане пажаранебяспекі ў краіне: «Мне сёння далажылі: у нас сярэдняя гарымасць да Прыпяці. А ў раёне Прыпяці і ніжэй, да Украіны — там ужо моцная гарымасць. Там суш больш моцная. Што ў гэтым выпадку адбываецца, як спраўляемся?»

Ён таксама пацікавіўся статыстыкай гібелі людзей на пажарах. «На жаль, мы яшчэ назіраем гэта. І ў разы больш [гіне людзей на пажарах], чым ад каранавіруса. За першы квартал я прыводзіў гэтыя даныя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Зразумела, мы не адмаўляем, што з хваробамі трэба змагацца, і з вірусамі таксама. Надзвычайнага становішча няма. Таму Міністэрства мы не прыцягваем. Тым не менш хацелася б ваш пункт гледжання, як вы гэта бачыце? І, можа, у гэтай сітуацыі вы сваё месца якое-небудзь маглі б знайсці? Або нам у гэтай сітуацыі няма сэнсу пакуль падключаць МНС?» — спытаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930