Знайсці
09.04.2020 / 12:1918РусŁacБел

Прадстаўнік СААЗ заклікаў Беларусь разгледзець больш жорсткія меры дыстанцыявання — аж да каранціну

belarus.by

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў заявіў у парламенце, што ў Беларусі важна прыняць больш жорсткія меры сацыяльнага дыстанцыявання ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, піша Tut.by.

Батыр Бердыклычаў адзначыў, што з 30-31 сакавіка ў Беларусі ідзе рэзкі рост захворвання.

— Калі глядзець на вопыт краін, якія прайшлі гэты шлях, з 4-6-га тыдня ідзе экспанентны рост выпадкаў. А на 8-м тыдні рост падыходзіць да піку. Для Беларусі гэта наступны этап. Гэта этап не завозных выпадкаў, а перадачы сярод мясцовага насельніцтва. Чакаем далейшы рост, — сказаў ён. — Згодны з Каранікам што пік будзе ў канцы красавіка — маі.

Паводле яго слоў, важна прыняць далейшыя меры сацыяльнага дыстанцыявання — ад рассаджвання, як у Авальнай зале, — да больш жорсткіх: перавод на дыстанцыйнае навучанне, забарона масавых мерапрыемстваў, увядзенне каранціну. Сам па сабе каранцін не спыняе перадачу віруса. Мэта — запаволіць рост колькасці інфіцыраваных.

Батыр Бердыклычаў заклікаў разгледзець больш жорсткія меры дыстанцыявання зараз, да наступлення піка.

Ён таксама адзначыў паляпшэнне сітуацыі з інфармаваннем насельніцтва. Іншае пытанне — інфармаванне аб прадпрымаемых ці не прадпрымаемых мерах, пра той жа каранцін і самаізаляцыю. Прадстаўнік СААЗ заклікаў растлумачваць, выносіць гэтае пытанне на больш высокі ўзровень, каб і там тлумачылі, што адбываецца ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930