Знайсці
09.04.2020 / 11:2211РусŁacБел

Міністр Каранік патлумачыў, чаму Беларусь аддала перавагу стратэгіі «змякчэння», а не «раз'яднання» ў барацьбе з каранавірусам

Міністр аховы здароўя, выступаючы сёння ў парламенце, распавёў пра перавагі стратэгіі змякчэння наступстваў COVID-19, якой прытрымліваецца Беларусь, перадае БЕЛТА.

Іншая стратэгія — татальнага раз'яднання — мае шэраг мінусаў. Яна нясе ў сабе паўторную ўспышку захворвання пасля паслаблення каранцінных мер, растлумачыў міністр.

Больш жорсткія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры прыкметах перагрузкі медычнай сістэмы, адзначыў Каранік.

«Усе мерапрыемствы трэба ўводзіць па меры неабходнасці. Калі будуць бачныя прыкметы перагрузкі сістэмы аховы здароўя, то, зразумела, мы будзем ставіць пытанне аб больш жорсткіх мерапрыемствах па раз'яднанні людзей», — сказаў міністр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930