Знайсці
09.04.2020 / 10:3321РусŁacБел

1486 выпадкаў каранавіруса. 16 чалавек памерлі. Рэкордны дзённы прырост па статыстыцы Мінздароўя

Па стане на раніцу 9 красавіка ў Беларусі зафіксавалі 1486 выпадкаў каранавіруса. У параўнанні з папярэднім днём рост склаў 39% (учора было 1066 выпадкаў, +420). Гэта найбольшы працэнтавы прырост у красавіку за ўвесь перыяд, калі лічбы публікаваліся рэгулярна.

Шпіталізаваныя 1331 чалавек. 55 з іх знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

139 чалавек выздаравелі, 16 — памерлі.

  • Мінск: 699 шпіталізаваных, 102 выпісаныя, 6 памерлі;
  • Мінская вобласць: 153 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 3 памерлі;
  • Віцебская вобласць: 364 шпіталізаваных, 35 выпісаных, 7 памерлі;
  • Магілёўская вобласць: 35 шпіталізаваных;
  • Гомельская вобласць: 35 шпіталізаваных, 1 выпісаны;
  • Брэсцкая вобласць: 17 шпіталізаваных;
  • Гродзенская вобласць: 28 шпіталізаваных.

Усяго праведзена 49 тысяч тэстаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера