Знайсці
09.04.2020 / 09:113РусŁacБел

Каранавірус выяўлены ўжо ў дзевяці раёнах Віцебскай вобласці

Заражэнне людзей каранавіруснай інфекцыяй пацверджана ў дзевяці раёнах Віцебскай вобласці, у сераду дадаліся Докшыцкі і Пастаўскі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У Пастаўскім раёне на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы знаходзяцца двое хворых на COVID-19, пра гэта паведаміла газета «Пастаўскі край» са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара раёна Святлану Рассееву.

Пра тое, што ў бальніцы ў Докшыцах знаходзяцца пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй, таксама стала вядома ў сераду. На жаль, колькасць хворых невядома. Аднак патэнцыйна там сітуацыя можа быць вельмі гарачай, бо ў раёне шпіталізавана 85 хворых з пнеўманіямі.

Амаль у два разы — з шасці да адзінаццаці — павялічылася колькасць хворых у Аршанскім раёне. Аднак там змаглі выпісаць 22 пацыентаў, у якіх паўторны аналіз на РНК каранавіруса даў адмоўны вынік.

Пра другога інфікаванага каранавірусам жыхара раёна паведамляе ушацкая газета. Новаму пацыенту ўсяго 17 гадоў. У райцэнтры плануюць пачаць дэзынфекцыю пад'ездаў і вуліц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930